Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурная сустрэча з паэтам Мікалаем Кутасам

26 лістапада ў літаратурным музеі ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця» адбылася асаблівая сустрэча вучняў 3 – 8 класаў з паэтам і нашым земляком Мікалаем Сямёнавічам Кутасам пад назвай «Мой родны кут, дарыў ты мне натхненне…», прысвечаная да яго 80-годдзя з дня нараджэння. Арганізатарам гэтай значнай падзеі выступіла бібліятэкар Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Будай Л.І.

Сустрэча прайшла ў душэўнай і цёплай атмасферы. Мікалай Сямёнавіч шчыра падзяліўся з дзецьмі ўспамінамі пра сваё дзяцінства, расказаў пра творчыя пошукі і пра тое, дзе знаходзіць натхненне, а таксама пазнаёміў школьнікаў са сваімі новымі вершамі. Гэта быў унікальны момант – адчуць жывое паэтычнае слова непасрэдна ад аўтара. Школьнікі і самі з задавальненнем чыталі свае ўлюбёныя вершы Мікалая Кутаса, што вельмі кранула аўтара паэтычных твораў.

Даспадобы прыйшлася дзецям літаратурная віктарына, якую правёў Мікалай Сямёнавіч. Яны з запалам адказвалі на пытаніі, паказваючы не толькі выдатныя веды па творчасці паэта, але і сваю эрудыцыю. Найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны кнігамі паэта – каштоўнымі падарункамі, якія, бясспрэчна, займуць ганаровае месца на паліцах.

Гэтая сустрэча стала дыялогам пакаленняў, размовай па-сяброўску і сапраўдным святам паэзіі, якая назаўжды пакіне ў памяці дзяцей цёплы след і, спадзяемся, распаліць у іх душы любоў да роднага слова, да кнігі і да творчасці ўвогуле.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий