У Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Не трэба жыцця майго дзён пазалоты”.
Кніга прысвечана таленавітаму паэту Пятру Малафею, які нарадзіўся і вырас у Куранцы. Клаўдзія Дубовік сабрала багаты матэрыял пра жыццё і творчасць гэтага цікавага чалавека, у кнігу ўвайшлі і яго творы. На сустрэчы прысутнічала і выступіла сястра паэта, Аляксандра Міхайлаўна.
У мерапрыемстве бралі ўдзел навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» Вольга Коласава, бібліятэкар раённай бібліятэкі Наталля Каскевіч, дзіцячы фальклорны гурт “Дзіва” з вёскі Куранец і многія іншыя.
Дарэчы, кніга была выдадзена ў мінулым годзе калектывам аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі. Нараджэнне кнігі ўпершыню віталі ў раённай бібліятэцы 11 жніўня. Чытайце падрабязней у нашым матэрыяле http://villib.by/index.php/2017/08/17/vyartanne-paeta-na-radzimu/#more-6421