Паважаныя калегі! Прапануем вашай увазе «Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2026 год», які ўключае выбарачны пералік знамянальных і святочных дат, а таксама юбілеі пісьменнікаў Беларусі. Каляндар адрасаваны бібліятэкарам у дапамогу планаванню работы на 2026 год.
У 2026 годзе спаўняецца:
925 гадоў – з дня нараджэння Еўфрасінні (Ефрасінні) Полацкай (свецкае імя Прадслава; каля 1101-1108 – 1173), полацкай князёўне, першай беларускай асветніцы і мецэнаткі, кананізаванай у святыя
865 гадоў – з часу стварэння ювелірам Лазарам Богшам Крыжа Еўфрасінні Полацкай (1161), унікальнага твора старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійнай і духоўнай святыні беларусаў
375 гадоў – з дня нараджэння Іллі Капіевіча (Капіеўскага) (1651 – 1714), асветніка, перакладчыка, выдаўца, літаратара, паслядоўніка Ф. Скарыны, які адзін з першых распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў
275 гадоў – з часу стварэння Слуцкага тэатра Радзівілаў (1751 – 1760), аднаго з першых тэатраў Беларусі, у спектаклях якога прымалі ўдзел прафесійныя акцёры
240 гадоў – з дня нараджэння Вікенція Равінскага (1786 – 1855), паэта, драматурга, найбольш верагоднага аўтара беларускай паэмы «Энеіда навыварат»
115 гадоў – з часу стварэння фатографам і энтамолагам Уладзіславам Старэвічам першага мультыплікацыйнага лялечнага фільма (1911)
100 гадоў – з часу стварэння першага мастацкага фільма Беларусі «Лясная быль» (1926)
65 гадоў – з часу заснавання дзяржаўнага кніжнага выдавецтва «Вышэйшая школа» (1961)
СТУДЗЕНЬ
1 – Новы год
1 – 165 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861, Гродзенскі раён – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Кудраўца (1936, Клічаўскі раён – 2014), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
2 – 85 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла) Зарэмбы (1941, Лагойскі раён – 2002), пісьменніка, перакладчыка, аўтара кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей
3 – 100 гадоў з дня нараджэння Віталя Міхайлавіча Губарэвіча (1926, Дзятлаўскі раён – 1976), паэта, беларускага грамадскага дзеяча
7 – Нараджэнне Хрыстова (у праваслаўных)
8 – 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага (1936, Маладзечанскі раён – 1994), вучонага-гісторыка, краязнаўцы, фалькларыста, літаратуразнаўцы, аўтара шэрагу літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі
11 – Міжнародны дзень «Дзякуй»
14 – Стары Новы год
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Калінковіча (сапр. Калянковіча) (1951, Лунінецкі раён – 1990), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, публіцыста
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Сямёнавіча Кудлачова (1936, Дрыбінскі раён), паэта, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011)
15 – Дзень нараджэння Вікіпедыі
16 – 50 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1976), сістэмы вадасховішчаў, каналаў, гідратэхнічных збудаванняў, прыродных вадаёмаў і вадацёкаў
18 – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Сёмухі (1936, Пружанскі раён – 2019), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
19 – Дзень выратавальніка
21 – Міжнародны дзень абдымкаў
22 – 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя (Іванавіча) Александровіча (1906, г. Мінск – 1963), паэта, дзіцячага пісьменніка, аднаго з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», члена-карэспандэнта НАН Беларусі
24 – Міжнародны дзень адукацыі
24 – 95 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Іосіфавіча) Мушынскага (1931, Быхаўскі раён – 2018), літаратуразнаўцы, тэкстолага, літаратурнага крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
24 – 75 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Паўлавіча) Пазнякова (1951, Быхаўскі раён), паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы, крытыка
25 – Дзень студэнтаў (Таццянін дзень)
27 – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту (свята ААН)
28 – Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных
30 – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921, Добрушскі раён – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа і інш.
31 – 65 гадоў з дня нараджэння Галіны Барысаўны Багданавай (дзяв. Сачанка) (1961, г. Крычаў), пісьменніца
ЛЮТЫ
2 – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў
4 – Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі
7 – 480 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (Еўлашэўскага) (1546, г. Ляхавічы – 1619), пісьменніка-мемуарыста, грамадскага дзеяча
7 – 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Ляўданскага (1911, Чэрвеньскі раён – 1973), пісьменніка, перакладчыка
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Януся (Івана Вільгельмавіча) Мальца (1951, Пастаўскі раён), паэта, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў
8 – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921, Хойніцкі раён – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа і інш.
13 – Сусветны дзень радыё
14- Міжнародны дзень дарэння кніг
14 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка (сапр. Ягаўдзіка) (1956, Слонімскі раён), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра
15 – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 – 120 гадоў з дня нараджэння Захара Якаўлевіча Біралы (1906, Пухавіцкі раён – 1993), паэта, сатырыка, гумарыста
21 – Міжнародны дзень роднай мовы (свята ААН)
22 – 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Якаўлеўны Баравік (1946, Глыбоцкі раён), паэткі, аўтара шэрагу паэтычных зборнікаў
23 – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
28 – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966, Ляхавіцкі раён), паэта-песенніка, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і інш.
САКАВІК
1 – Сусветны дзень кампліменту
1 – Сусветны дзень грамадзянскай абароны
1 – 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Васільевіча Стральцова (1926, Быхаўскі раён – 2009), пісьменніка, журналіста, літаратуразнаўцы, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»
3 – Сусветны дзень пісьменніка
3 – Сусветны дзень дзікай прыроды (свята ААН)
5 – 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (сапр. Кандрата Кандратавіча Атраховіча) (1896, Уздзенскі раён – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і інш.
8 – Дзень жанчын
14 – Дзень праваслаўнай кнігі
14 – Міжнародны дзень рэк (Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін)
14 – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Місько (1931, Слуцкі раён – 2011), пісьменніка, перакладчыка, драматурга
15 – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
20 – Дзень Зямлі
20 – Міжнародны дзень шчасця (свята ААН)
20 – 130 гадоў з дня нараджэння Майсея Саламонавіча Кульбака (1896, г. Смаргонь – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка
21 – Сусветны дзень паэзіі (свята ААН)
21 – Міжнародны дзень лялечніка
21 – Міжнародны дзень лясоў (свята ААН)
22 – Сусветны дзень водных рэсурсаў
22 – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Зарыцкага (1911, г.п. Хоцімск – 1987), паэта, перакладчыка
27 – Сусветны дзень тэатра
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Хрысціны Аляксееўны Лялько (1956, Лідскі раён), пісьменніцы, перакладчыцы, журналісткі
КРАСАВІК
1 – Дзень гумару
1 – Міжнародны дзень птушак
2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
2 – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
4 – 130 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896, Баранавіцкі раён – 1962), паэта, мемуарыста, публіцыста
4 – 90 гадоў з дня нараджэння Рамана Якубавіча Тармолы (Тармолы-Мірскага) (1936, Карэліцкі раён – 2011), паэта, рэдактара, сцэнарыста
6 – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946, Рэчыцкі раён – 2011), пісьменніцы, крытыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова
7 – Сусветны дзень здароўя (свята ААН)
9 – 130 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Міхайлавіча) Ліманоўскага (1896, Мёрскі раён – 1989), пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста, тэатральнага дзеяча
10 – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Чыгрына (1931, Слонімскі раён – 2006), паэта, крытыка, літаратуразнаўцы
11 – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
12 – Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі
12 – Пасха (у праваслаўных)
15 – Міжнародны дзень культуры
15 – Дзень экалагічных ведаў
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Мікалаеўны Кадзетавай (1951, Добрушскі раён), пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (1999)
17 – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936, Ганцавіцкі раён – 1991), паэта, перакладчыка
18 – Міжнародны дзень цырка – трэцяя субота месяца
18 – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін
21 – Сусветны дзень творчасці і інавацыйный дзейнасці
22 – Міжнародны Дзень Маці-Зямлі (свята ААН)
22 – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Федасеенкі (1926, Жлобінскі раён – 2018), пісьменніка, аўтара апавяданняў, эсэ, фельетонаў
23 – Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (свята ААН)
23 – 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (сапр. Самуіла Яфімавіча Плаўніка) (1886, Лагойскі раён – 1941), пісьменніка, публіцыста
26 – Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе (свята ААН)
26 – 90 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Іосіфавіча Нафрановіча (1936, Мядзельскі раён – 2015), пісьменніка, аўтара вершаў, паэм, апавяданняў, аповесцяў
27 – 75 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Захаравіча) Башлакова (1951, Гомельскі раён), паэта, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Баяна
28 – Сусветны дзень аховы працы
28 – 70 гадоў з дня нараджэння Антаніны Яўгенаўны Хатэнка (1956, Зэльвенскі раён), пісьменніцы, аўтара вершаў, паэм, эсэ, нарысаў
29 – Міжнародны дзень танца
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Эрнстаўны Багдановіч (1956, г. Ліда), паэткі, літаратуразнаўцы, крытыка, аўтара зборнікаў паэзіі, артыкулаў, рэцэнзій
30 – 145 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы (сапр. Івана Якаўлевіча Івашына) (1881, г. Чашнікі), паэта, перакладчыка
МАЙ
1 – Свята працы
1 – 95 гадоў з дня нараджэння Алега Антонавіча Лойкі (1931, г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
5 – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў
5 – Дзень друку
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Цімафеевіча Якавенкі (1936, Светлагорскі раён – 2018), пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, аўтара раманаў, аповесцей, нарысаў, эсэ, артыкулаў, твораў для дзяцей
7 – Дзень радыё
9 – Дзень Перамогі
9 – 115 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Іванавіча Ліхадзіеўскага (1911, Слуцкі раён – 1979), паэта, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцы
10 – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля месяца
10 – 95 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Захаравіча Гаўрусёва (1931, Дрыбінскі раён – 1988), паэта, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова
12 – 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кругавых (1926, Расія – 1994), пісьменніка, сцэнарыста, аўтара раманаў, аповесцяў, апавяданняў
13 – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Станіслававіча Сербантовіча (1941, Шклоўскі раён – 1970), паэта, аўтара вершаў, паэм
15 – Міжнародны дзень сям’і (свята ААН)
15 – 120 гадоў з дня нараджэння Рывы Рувімаўны Рубінай (1906, г. Мінск – 1987), пісьменніцы, перакладчыцы, крытыка, літаратуразнаўцы
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі (1936, Хойніцкі раён – 1995), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
15 – 110 гадоў з дня нараджэння Ніны Міхайлаўны Тарас (1916, Навагрудскі раён – 2006), паэткі, перакладчыцы
16 – 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (сапр. Цімоха Васільевіча Крысько) (1911, Слуцкі раён – 1996), паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
18 – Міжнародны дзень музеяў
24 – Дзень славянскага пісьменства і культуры
25 – Дзень ручніка
31 – Сусветны дзень без тытуню
ЧЭРВЕНЬ
1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Генрыха Вацлававіча Далідовіча (1946, Стаўбцоўскі раён), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
1 – 115 гадоў з дня нараджэння Якуба (Якава) Герасімавіча Міско (1911, Слонімскі раён – 1981), пісьменніка, журналіста, перакладчыка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
3 – 90 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Дзятлава (1936, Бабруйскі раён), пісьменніка, аўтара аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей
5 – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя
5 – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай
9 – Міжнародны дзень сяброў
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Гіля (сапр. Мікалая Сымонавіча Гілевіча) (1936, Лагойскі раён – 2022), пісьменніка, перакладчыка, журналіста
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Маркевіча (1936, Бярэзінскі раён – 1981), паэта, аўтара лірычных вершаў, апавяданняў, нарысаў
16 – 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Іосіфаўны Сапрыка (1911, Мсціслаўскі раён – 1962), пісьменніцы
19 – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Ласкова (1941, г. Гомель – 1994), празаіка, паэта, літаратурнага крытыка, перакладчыка
20 – Сусветны дзень бежанцаў (свята ААН)
22 – Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)
22 – 85 гадоў таму пачалася гераічная абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
22 – 95 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Ігнатавіча) Янчанкі (1931, Магілёўскі раён – 2000), пісьменніка, перакладчыка
26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам
27 – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Кузьмянкова (1936, Слаўгарадскі раён – 2002), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
28 – Дзень моладзі – апошняя нядзеля месяца
ЛІПЕНЬ
1 – 275 гадоў таму выйшаў у свет першы том першай у свеце энцыклапедыі (1751)
1 – 45 гадоў з дня нараджэння Руслана Іосіфавіча Чарнецкага (1981, г. Мінск), беларускага акцёра тэатра і кіно, музыканта, міністра культуры Беларусі
2 – Дзень вышыванкі ў Беларусі
3 – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
6 – 175 гадоў з дня нараджэння Янкі Лучыны (сапр. Івана Люцыянавіча Неслухоўскага) (1851, г. Мінск – 1897), паэта, перакладчыка
7 – Іван Купала
7 – 85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Калашнікава (1941, Расія), пісьменніка, аўтара апавяданняў і вершаў для дзяцей, лаўрэата прэміі Гомельскага аблвыканкама «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага»
7 – 230 гадоў з дня нараджэння Яна Антоні Чачота (1796, Карэліцкі раён – 1847), паэта, драматурга, перакладчыка, фалькларыста, этнографа
11 – 115 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (сапр. Івана Сцяпанавіча Патаповіча) (1911, Ляхавіцкі раён – 1943), пісьменніка
14 – 210 гадоў з дня нараджэння Гераніма Францавіча Марцінкевіча (1816, Віцебскі раён – 1864), пісьменніка, драматурга, аўтара нарысаў, вершаў, драматычных абразкоў, п’ес
14 – 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Пруднікава (1911, Клімавіцкі раён – 2000), пісьменніка, аўтара шэрага паэтычных зборнікаў, аповесцей, заслужанага работніка культуры Беларусі
15 – 150 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Алаізы Пашкевіч) (1876, Шчучынскі раён – 1916), пісьменніцы, асветніцы, грамадска-культурнай дзяячкі
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Людмілы Антонаўны Кебіч (1951, Ваўкавыскі раён), паэткі, перакладчыцы,педагога
22 – 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Юрэвіча (1916, Смалявіцкі раён – 2005), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
24 – 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля (Акіма Пятровіча) Астрэйкі (1911, Капыльскі раён – 1978), паэта, перакладчыка
30 – Міжнародны дзень сяброўства (свята ААН)
ЖНІВЕНЬ
3 – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Міхайлавіча) Адамовіча (1926, Капыльскі раён – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
9 – Сусветны дзень кнігалюбаў
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Васільевіча Міклашэўскага (1936, Польшча – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
12 – 60 гадоў з дня нараджэння Леры (Алены Уладзіміраўны) Сом (1966, г. Полацк), пісьменніцы, журналісткі, барда
18 – 60 гадоў з дня нараджэння Алены Валер’еўны Брава (1966, г. Барысаў), пісьменніцы, аўтара аповесцяў, апавяданняў, вершаў, журналісткі
18 – 80 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Андрэевіча) Марціновіча (1946, Слуцкі раён), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, публіцыста, журналіста, краязнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
19 – 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946, Ганцавіцкі раён – 2025), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
20 – 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Крупенькі (1936, Шклоўскі раён – 1990), паэта, крытыка, перакладчыка, публіцыста, аўтара зборнікаў лірычных вершаў, паэм, сатырычных і гумарыстычных твораў, кніжак для дзяцей, нарысаў
21 – 120 гадоў з дня нараджэння Макара Трафімавіча Паслядовіча (1906, Пухавіцкі раён – 1984), празаіка, перакладчыка, аўтара гумарыстычных апавяданняў, літаратурных пародый, нарысаў, п’ес, твораў для дзяцей
21 – 65 гадоў з дня нараджэння Вітаўта (Віктара Кузьміча) Чаропкі (1961, г. Мінск), пісьменніка, гісторыка, журналіста
25 – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926, Дубровенскі раён – 1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Алега Уладзіміравіча Салтука (1946, Шумілінскі раён – 2015), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча і інш.
27 – 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пяюна (сапр. Сяргея Міхайлавіча Новіка) (1906, Нясвіжскі раён – 1994), паэта, празаіка, кампазітара, аўтара вершаў, апавяданняў, п’ес, каля сотні песень і рамансаў
27 – 75 гадоў з дня нараджэння Фёдара Антонавіча Палачаніна (1951, Докшыцкі раён), драматурга, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна (1936, Расонскі раён – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
ВЕРАСЕНЬ
1 – Дзень ведаў
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Сауліча (1951, Глыбоцкі раён), драматурга
3 – 105 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Антонавіча) Сергіевіча (1921, Салігорскі раён – 2000), пісьменніка, нарысіста, драматурга
3 – 120 гадоў з дня нараджэння Ігната Цімафеевіча Дуброўскага (сапр. Чарняўскага) (1906, Смалявіцкі раён – 2003), празаіка, паэта, нарысіста, заслужанага работніка культуры Беларусі
4 – 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча (1936, Беластоцкае ваяводства– 2013), польскага і беларускага пісьменніка, публіцыста, аўтара літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы
5 – Міжнародны дзень дабрачыннасці (свята ААН)
5 – 125 гадоў з дня нараджэння Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага (сапр. Вольскага-Зэйдэля) (1901, Расія – 1988), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Ігнатавіча Шальманава (1936, Буда-Кашалёўскі раён – 1993), пісьменніка, аўтара апавяданняў, аповесцей, нарысаў
6 – Дзень беларускага пісьменства (першая нядзеля месяца)
9 – 130 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Міхайлавіча) Ліманоўскага (1896, Мёрскі раён – 1989), пісьменніка, літаратуразнаўцы, тэатральнага дзеяча
13 – Дзень памяці ахвяр фашызму (другая нядзеля месяца)
15 – Дзень бібліятэк
16 – 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Законнікава (1946, Бешанковіцкі раён), паэта, публіцыста, журналіста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і інш.
16 – 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Казловіча (1946, Бярозаўскі раён – 2011), пісьменніка, журналіста, сцэнарыста, педагога
16 – 35 гадоў з часу стварэння нацыянальнага парку «Белавежская пушча» (1991), дзяржаўнай прыродаахоўнай установе, уключанай ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны чалавецтва
19 – 35 гадоў з часу прыняцця афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь» (1991), незалежнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы
21 – Міжнародны дзень міру (свята ААН)
22 – Сусветны дзень без аўтамабіля
25 – 55 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), дзяржаўнай установе, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
27 – Сусветны дзень турызму
30 – 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931, Лагойскі раён – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
КАСТРЫЧНІК
1 – Міжнародны дзень сталых людзей
1 – Міжнародны дзень музыкі
2 – Міжнародны дзень ненасілля
3 – Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам
4 – Сусветны дзень жывёл
4 – Дзень настаўніка (першая нядзеля месяца)
4 – 11 – Сусветны тыдзень космасу
5 – Сусветны дзень архітэктуры (першы панядзелак месяца)
11 – Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля месяца)
11 – 110 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (сапр. Эдзі Сямёнаўны Каган) (1916, г. Мінск – 2000), паэткі, перакладчыцы
14 – Дзень маці
14 – 21 – Тыдзень бацькоўскай любові
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Карпавіча) Шлега (1936, Хойніцкі раён – 1998), пісьменніка, публіцыста, кінадраматурга, аўтара сцэнарыяў шэрага дакументальных фільмаў і радыёспектакляў, перакладчыка
17 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Станюты (1936, г. Мінск – 2011), крытыка, літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, твораў мастацкай прозы, педагога
21 – Дзень бацькі
21 – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Муравейкі (1921, Любанскі раён – 2021), паэта, аўтара нарысаў, апавяданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і прэміі імя В. Віткі
27 – 115 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Паўлавіча) Лобана (1911, Слуцкі раён – 1984), пісьменніка, мовазнаўцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
ЛІСТАПАД
2 – Дзень памяці (Восеньскія Дзяды)
7 – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
7 – 130 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (сапр. Міхаіла Сымонавіча Кудзелькі) (1896, Пухавіцкі раён– 1937), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча
8 – 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава (1946, Любанскі раён – 2019), пісьменніка, краязнаўцы, грамадскага і культурнага дзеяча, мецэната, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
9 – Міжнародны дзень барацьбы супраць фашызму, расізму і антысемітызму
11 – Міжнародны дзень энергазберажэння
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Віктаравіча Валодзькі (1956, Астравецкі раён), паэта, празаіка, аўтара твораў для дзяцей
13 – Сусветны дзень дабрыні
13 – 135 гадоў з дня нараджэння Івана Лук’янавіча Саланевіча (1891, Пружанскі раён– 1953), пісьменніка, выдаўцы, публіцыста, грамадскага дзеяча, гісторыка, філосафа
16 – Міжнародны дзень талерантнасці
18 – 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ільіча Вярцінскага (1931, Лепельскі раён – 2022), паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі
19 – Дзень адмовы ад курэння (трэці чацвер месяца)
19 – 90 гадоў з дня нараджэння Эрнэста Васільевіча Ялугіна (1936, Дубровенскі раён – 2022), пісьменніка, публіцыста, аўтара шэрага аповесцей, раманаў, сцэнарыяў дакументальных фільмаў
20 – Сусветны дзень дзіцяці
20 – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага (сапр. Міхаіла Яўхімавіча Касянкова) (1901, Талачынскі раён – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, крытыка, удзельніка літаратурна-грамадскага руху
22 – 80 гадоў з дня нараджэння Святланы Міхайлаўны Басуматравай (1946, г. Мазыр – 2016), паэтэсы, аўтара шэрага кніг паэзіі
23 – 60 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Уладзіміравіча) Скоблы (1966, Зэльвенскі раён), пісьменніка, журналіста, даследчыка літаратуры
СНЕЖАНЬ
1 – Дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі
3 – Міжнародны дзень інвалідаў
8 – Міжнародны дзень мастака
9 – Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства
9 – 135 гадоў з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча (1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, гісторыка літаратуры
10 – Дзень правоў чалавека
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (1951, Ганцавіцкі раён – 2017), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова
13 – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Гаўрылавіча) Воранава (1936, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, гісторыка літаратуры
13 – 85 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Аляксандравіча) Маляўкі (1941, Стаўбцоўскі раён – 2024), паэта, перакладчыка, аўтара шэрага зборнікаў вершаваных і празаічных твораў, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
17 – Дзень беларускага кіно
25 – Раство Хрыстова (у каталікоў)
28 – Міжнародны дзень кіно
29 – 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Пятровіча Шабана (1936, Мядзельскі раён – 1982), паэта, драматурга, акцёра, рэжысёра

6 января, 2026
villib
Опубликовано в рубрике 


























