“Люблю я пачытаць на роднай мове”

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага дня Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка правяла акцыю “Люблю я пачытаць на роднай мове”, якая завяршылася святам. Свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Вельмі важна, што і ў наш час ёсць чытачы, якія чытаюць кнігі выключна на беларускай мове. У Чурлёнскай бібліятэцы гэта Сарока Клаўдзія Іосіфаўна і Мароз Зянон Іванавіч – чытачы з мнагалетнім “стажам” чытання. А падарункі для іх памагла прыдбаць старшыня Іжскага выканкама Навасёлак Валянціна Уладзіміраўна.
Чакаем вас у нашых бібліятэках!
“Роднай Зямлі шматгалоссе”

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка ў зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава “Роднай Зямлі шматгалоссе”. Выстава ўключае такія раздзелы як “7 ліпеня 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы”, “3 лістапада 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа” і “17 верасня 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка”.