Ёсць куточак Вілейскай зямлі ,
Ілья ёсць назаўжды дарагая.
Мы жывем там, дзе продкі жылі,
І ў песнях аб гэтым спяваем.
Мікола Кутас
12 июня, 2018
villib Ёсць куточак Вілейскай зямлі ,
Ілья ёсць назаўжды дарагая.
Мы жывем там, дзе продкі жылі,
І ў песнях аб гэтым спяваем.
Мікола Кутас
11 июня, 2018
villib 8 чэрвеня на базе сацыяльнага пункта ў Доме культуры аг. Вязынь прайшло завочнае падарожжа ў мінулае і сучаснае малой радзімы “Зямля маіх бацькоў”, якое правялі Філістовіч Г.Д. і Траццякова Л. А.
6 июня, 2018
villib Выстава “Добрых рук мастерство” дапамагае развіваць у дзяцей эстэтычны густ, вучыць правільна разумець прыгожае ў паўсядзённым жыцці. Ірына Васільеўна майструе вельмі прыгожыя карзіны і сумкі. Нават цяжка ўявіць, што гэта зроблена з паперы. Такія людзі здзіўляюць сваёй непаўторнасцю, фантазіяй і майстэрствам. Мы чакаем вас у аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі (вул. Савецкая, 25).
6 июня, 2018
villib 5 чэрвеня ў Людвіноўскую сельскую інтэграваную бібліятэку завіталі вучні ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа”, якія знаходзяцца на адпачынку ў аздараўленчым лагеры “Вясёлыя падарожнікі”, каб прыняць ўдзел у мерапрыемстве “1000 і 1 кніга пра Радзіму”.
10 мая, 2018
villib
27 апреля, 2018
villib Цікава ведаць!
Аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца ў 10 кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Вілейка. Аграгарадок стаіць на паўночным беразе Вілейскага вадасховішча. Да паўднёвага ўскрайку аграгарадка Крывое Сяло прымыкае вёска Касута.
У 1868 годзе ў Касуце была пабудавана мураваная царква св. апосталаў Пятра і Паўла ў псеўдарускім стылі.
Читать полностью >>>
27 апреля, 2018
villib
Любань – гэта аграгарадок Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Асноўнай архітэктурнай славутасцю аграгарадка(раней вёска) Любань з’яўляецца невялікая царква. Дадзены драўляны храм быў пабудаваны ў аграгарадку Любань зусім нядаўна, а менавіта ў 2003 годзе. Царква асвечаная ў гонар Сабора Беларускіх Святых. На сённяшні дзень гэта дзеючая праваслаўная царква ў аграгарадку Любань знаходзіцца ў добрым стане і з’яўляецца невялікай славутасцю Беларусі.
27 апреля, 2018
villib Цікава ведаць!
Касцёл Сэрца Езуса
Каталіцкая парафія ў Іллі згадваецца з 1669. Касцёл першапачаткова стаяў не ў самой вёсцы, а на тэрыторыі панскага маёнтка.Толькі ў 1726 годзе Міхаіл Савіцкі, лоўчы ВКЛ і ўладальнік мястэчка, “перанёс касцёл з-пад двара да места”. Читать полностью >>>
27 апреля, 2018
villib Цікава ведаць!
Аграгарадок Вязынь знаходзіцца ў 18 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад цэнтра горада Вілейка. Вязынь стаіць на заходнім беразе заліва ў паўднёвай частцы Вілейскага вадасховішча, утворанага ўпадзеннем у вадасховішча ракі Ілля. У аграгарадку знаходзяцца цікавыя славутасці, якія турысты і праязджаючыя могуць наведаць. Читать полностью >>>
27 апреля, 2018
villib 26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” адбылася сустрэча з сучасным пісьменнікам, былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Шлях перамогі”, Барысам Флоравічам Манцэвічам, якому ў гэтым годзе споўнілася 85 год.