Уся наша Беларусь адсвяткавала 9 снежня 125-годдзе класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча.
У бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці. Нядзеля “Вянок Максіму” у Людвіноўскай бібліятэцы пазнаёміла чытачоў з найпрыгажэйшымі ўзорамі паэзіі Багдановіча. Для ўсіх наведвальнікаў была аформлена кніжна-ілюстратыўная выстава “У вянок Максіму Багдановічу”. Вучні 5-6 класаў УА “Людвіноўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел ў літаратурнай віктарыне “Свет паэзіі М.Багдановіча” і паказалі добрае веданне яго вершаў. Старэйшыя школьнікі азнаёміліся з бібліяграфічным аглядам твораў паэта, размешчаных на выставе. На працягу тыдня ў бібліятэцы гучалі песні, напісаныя на яго вершы.
Читать полностью >>>