Ганна Новік
ДУША ЗАЎСЁДЫ МАЛАДАЯ
Я – аптыміст. I я дасюль не веру,
Што ў семдзесят – цябе ўжо няма.
I ўсе твае пачатыя паперы
Засыпле снегам лютая зімa.
А мне здаецца, усё яшчэ далека.
Пакуль жыву, дык значыць я жыву,
I прыгажосць пяшчотна вабіць вока,
I пах жасміну кружыць галаву.
Я з хваляваннем еду на сустрэчы,
Не праміну люстэрка на сцяне,
Хоць разумею, што ўзрост старэчы,
Праз дваццаць год дагонщь i мяне.
Аднак такога проста не чакаю
I пра яго не думаю зyciм,
Cвaix сяброў сардэчна абдымаю,
Што ёсдь яны – удзячна шчыра iм.
Не расстануся з лірыкай ніколі,
Бо без яе мне цяжка расказаць
Пра трактары на нашым родным полі,
Пра нашы рэкі i пра сенажаць.
Няхай да стомы старасць даганяе,
Мае шляхі не проста адалець.
Душа ў людзей заўсёды маладая.
Душою не паложана старэць.