ГАННА НОВІК
(паэма)
І
Кірзовы абутак – жыцця бы адбітак.
Штаны-галіфэ, ды кашуля пад стаць,
Ды славай, бы лаўрам жыццё апавіта,
Здзіўленне бы цуд – змагла сілы дзе ўзяць?
Не песціла маці, не песціла доля.
Жыццё як жыццё, быў пад Польшаю край.
Яе ж з маладосці так вабіла воля.
Пытанне: як жыць? Тут сама выбірай.
I выбрала шлях, бы жаночую долю.
I з марай, бы з любым, пайшла да вянца.
Паветрам уздыхнула, адчуўшы ту волю,
Здавалася, шчасцю не будзе канца.
Ды толькі так мроілась у марах юнацкіх.
Та моладзь – краіны адзінай сыны.
Фундзіва, турма… у абдымках “шляхецкіх”
Крывавыя, жорсткія бачыла сны…
Допыт за допытам: “Што пані мове?
Не згодна з парадкам? Дык вось атрымай…”
Вугал стала… бы дзікунства застолле.
Вока.., калена… “Край любы, бывай!..”
Вадой адлівалі, ды сонейка мала…
I крок запаволіўся… сэрца нудзіць.
Але ачуняла, бо вера трымала.
“Хай лепей магіла, у няволі чым жыць”.
I мова адкрылася. Сэрца пачуцці
Чысцюткай вадзіцай святою бруяць.
I словамі вершаў, што сэрцам адчула,
Змагла недамоўленасць многіх сказаць.
Так вёсны павенчаны з вёснамі справы.
Вясной нарадзілася – нібы вясна.
Лікуй родны край, ды бярыся за справу,
Бо воля табе барацьбою дана.
ІІ
Гады, бы ўзорны рушнік вышываны
Здаецца, ажурны ўзор без канца,
Жыццё для вялікае мэты нам дана,
Той нібы рушнік, з чым ідуць да вянца.
Вось так абручыліся сцежкі-дарогі
3 Ганніным лёсам, дзівоснай судзьбой.
Бо край свой Вілейскі любіла да змогі,
У імя яго – ахвяравала сабой.
Змагалася справай, душою і словам,
Змагалась на той і на гэтай вайне.
Ламалася ўсё – будавала нанова.
Тым лёс прадракала сабе і табе.
Лячыла, вучыла, вяла, кіравала,
Бо верыла ў партыю, любы народ.
I вершы бы песні наўкола спявала.
Іх кладзезь усё множыўся з года ў год.
Так шчырай сяброўкаю стала народу.
За словам-парадаю – з вераю йшлі,
I словам надзею дарыла, свабоду,
І ў вершах адказы бы кветні ўзышлі…
“О, вёсны мае!:. Мае вёсны-жывіце,
Вам першаю лаетаўкай быць у жыцці;
Поспех і творчую славу нясіце,
Дапамаглі творчы шлях свой знайсці”.
Вершы – душы веснавая пуціна,
Ад мрояў-задумак – заторы душы.
I хлынула хваля пачуццяў, лавіна…
А словы людскія бадзёраць: “Пішы!..
Пішы аб усім, наша любая Ганна!”
I слёзы, бы знічкі, над кожным радком.
Пісала бы ў працы – натхнённа, старанна.
Даў лёс ёй за гэта не мала гадкоў.
Ужо, надалей, пры жыцці, ледзь паспелі,
“Мая Вілейшчына” – зборнік другі.
А зорныя думкі коласам спелі…
Ды зноў лад у краіне зусім не такі.
Але не здавала пазіцый упарта.
Цвярдзіла зацята: “То не вясна…
I з ёю спрачацца было так не варта:
Бы Ванга адчула… Краіна не та.”
“Не тая патрэбна, – казала, – указка”,
Бо розным раскладам спазнала цану.
Таму разумела, жыла што не ў казцы,
Бо бачыла сзрцам збалелым ману.
I што б ні казалі – нарэшце ўсім воля.
Вось рынак – здабыткаў нясе закрама.
Не верыла ў казкі тых словаў ужо болей.
Не верыла. Ведала, бо не здарма…
Сядзела ў турмах, жыла за мяжою,
Вярнулася ў блізкі і родны свой кут.
Варонічы – кожнай хвілінай з табою,
Бо ты нарадзілася й вырасла тут.
Бо працу спазнала і ўсім спачувала,
Хто хлеб зарабляў ад сахі і касы.
Народу ты песні і гімны складала,
Не дзеля прыгожага слова-красы.
ІІІ
Была ў барацьбе непахіснай і мужнай.
Адзенне – саладата, душой – бы дзіця.
Сяброўкай, жанчынай – гасціннай, радушнай.
Аскетычна адносілася да жыцця.
У пакоі – шмат кнігаў, папераў паліцы.
Заместа іконы – прыёмнік маўляў.
Ложак ды стол. Хлеба край пракарміцца.
Свой вопыт жыццёвы ёй моцы даваў.
Спазнаўшы ліхое – не патрабавала.
За іншых прасіла, а не за сябе.
Жыццё, як і творчасць, народу аддала,
Няма колькі год – нібы сёння жыве.
За праўду жыццёвую білась бяскроца,
Народу каб воля і праца была.
Верыла, шчасце заззяе бы сонца,
Змагалась за гэта і гэтым жыла!
IV
Было на шляху нам. Дарогай размовы
Бясконца са мною так шчыра вяла.
Душу наталяла роднаю мовай,
У паэзіі прыклад сабою дала.
I шчыра на свой юбілей запрасіла.
Тае віншаванне – гімн лёсу яе.
I шчырасцю, праўдаю цуда стварыла.
Падзея – бы свята ў сэрцы жыве.
Яе паважалі, цанілі, любілі,
Яна аддавала пазыку ўдвая.
Кватзру ў горадзе ёй падарылі.
Казалі: “Жыві… ужо навекі твая”.
А ёй да спадобы не толькі пакой той,
А дрэва, што лісцем шапоча ў акне.
Старэнькая, люба-сяброўка таполя
Ёй першай званіла аб новай вясне.
Іх шмат гэтых вёсен… такіх адзінокіх,
Бо страціла мужа… і сына..,. сястру.
І толькі таполі галінак высокіх,
Узмахамі неслі настрой, цішыню.
Няма той таполі… Засталася воля,
Ды цуда-каханне, бы жыцця выток.
У вершах – пачуцці кахання і болю…
Тут памяццю дыхае кожны радок.
Адзіны і любы… узорны і зорны.
Яго немагчыма было не любіць.
А ён і цяпер з сівізною, задорны…
Каханнем святла яе нібы гарыць.
“Барвовае лісце” – сабрана сябрамі.
У зборнік, дай Бог, не апошні, здаўна.
Святлом зорна-сонечным – паміж намі,
Неспадзяваная краю вясна.
Зямелька дачку нам такую ўзрасціла,
Душу і мроі, ды талент дала.
Да прыгажосці зямной далучыла
Розум,сумленне ў пасаг аддала.
V
Кірзовы абутак – бы часу адбітак
Штаны ды кашуля… жанчына і маць.
Ды славай нязгаснай жыццё апавіта,
Легенда-жанчына, чаго не адняць.
Апошніх гадоў запаволена стужка… .
Шагрэневай скурай сціскаюцца дні.
Ды сэрца любоўю б’ецца бы птушка,
Час спавядальны – юнацтва гады.
Сяброў непарушных рукі наўкола,
Шчырых пачуццяў не згасны агні.
Святое імя не забыць нам ніколі!
Нашчадкам увесь скарб узнёслых думак тваіх.
21.01.2009г. 09.03.2009г.
***
Колькі пачуццяў,
У сэрцы пяшчоты,
Мар спадзяванняў,
Падзей і работы…
Колькі пражыта,
Прачулена дзён,
Лёсаў радзімых,
Сяброў і імён.
Колькі раздадзена
Людзям з крыніцы
Шчырага сэрца
Гаючай вадзіцы.
А жыватворнага
Слова крыніца
Роднае мовы
Па свеце бруіцца.
Слова да слова –
Крыніца святая
Талентам шчыра
Зямлю надзяляе.
Трапнае слова
У вершах, спагада…
Фарбы мастацтва
Кладзеш ты багата.
Восем багатых
Дзесяткаў жыццёвых
Ты сустракаеш
У промнях вясновых.
***
І зноўку абудзіла раннем
Твая па ліку сталая вясна.
І як тады, гарачым тым каханнем
Запаліць сэрцы творчасцю яна.
І замест ружаў, фарбаў кветак
Нясём пачуцці лепшыя свае.
Твая вясна – квяцістая, бы лета,
Вось-вось абудзіць сонны гаі.
І ты штогод сярод сяброў-паэтаў
Нястомна крочыш зорнаю сцязёй.
Пашанай уся і песнямі апета,
І неўміручай памяццю-слязой.
15.03.04г.
***
Пад акном стаіць твая таполя.
У акне напрыцемках – святло.
Мы цябе ўжо не ўбачым болей.
Бо жыццё імгненнем адышло.
Адышло – у вечнасць, непазбежнасць.
Адышло ў лепшыя міры.
Усё адно: душа твая належыць
Тым, твае хто лепшыя сябры.
Не забыць пяшчоты і спагады
Гаспадыні сціплай і святой.
Ты гасцям была заўсёды рада
Да апошняй кропелькі зямной.
Ты жыла, змагалася, любіла.
Усё жыццё была для нас святом.
Дбала ты пра ўсіх, за ўсіх прасіла.
Ад гасцей утульным быў твой дом.
Таполя
Пачуць гэта імя – Ганна Новік – давялося ў тыя далёкія васьмідзесятыя, калі мне споўнілася толькі дваццаць пяць. Я ўжо тады пачала актыўна супрацоўнічаць з раённай газетай “Шлях перамогі” і часта сустракала яе ў рэдакцыі.
Больш кароткае знаёмства адбылося, калі Ганна Аляксееўна запрасіла мяне на свой юбілей – 65-годдзе. Мяне папярэдэілі, што буду выступаць. У зале было шмат людзей: журналісты мясцовай газеты, паэты, супрацоўнікі гарвыканкома, госці, вучні школ…
I вось далі слова мне. Як цяпер памятаю сваё першае публічнае выступленне і ўражанне ад яго. I калі ў канцы я сказала:
– Сёння мы святкуем не 65-год Ганне Аляксееўне…, – зала замоўкла на момант. Я таксама спужалася, чаму ўсе позіркі прэзідыума павернуты на мяне? I ціха вымавіла: – А 65 вёсен!
Усе дружна заапладзіравалі.
Потым сама Ганна Аляксееўна запрасіла мяне на святочны банкет. Памятаю, што я сядзела побач каля яе. Было вельмі цікава ўсё і незвычайна.
Так мы пачалі сябраваць. Я з пазіцыі маладой пачынаючай паэткі, яна – ужо як вядомая пісьменніца. Многія, у тым ліку і я, проста зачытваліся яе дарожнымі нататкамі. I, бывала, толькі і размовы было не пра што іншае, як пра яе апавяданне “Унучка”, вершы, байкі, якія дапякалі выпівох і лайдакоў.
Мы часта бачыліся па той прычыне, што ездзілі па адным і тым жа маршруце. Я – да Багданава, яна – крыху далей – да Вароніч.
Так я даведалася з яе слоў, што ў Варонічах стаіць бацькоўскі дом. 3 ёю жыве сястра, якую яна даглядае. Яны трымаюць козачку і некалькі курак.
Мяне заўжды здзіўлялі яе тактоўнасць і цярплівасць у адносінах да іншых. 3 ёю многія віталіся, уступалі ў размову. I яна для кожнага знаходзіла толькі яму адрасаваныя цёплыя словы падзякі ці то чалавечай цеплыні. Сапраўды, было бачна, што яна – на- родная пісьменніца. Яе любілі, і яна за любоў плаціла любоўю, чуласцю і …творамі.
У апошнія гады свайго жыцця Ганна Аляксееўна атрымала кватэру ў самым цэнтры Вілейкі. Не аднойчы давялося і мне пабываць у гэтым дзіўным паэтычным мірку. Гэта ў маю бытнасць, калі я была выхавацелем рабочага інтэрната, мы з хлопцамі неаднойчы наведвалі яе. Частавалі кампотам, яблыкамі, а яна ў адказ ставіла на стол самавар і мы пілі гарбату. Размовы былі цікавыя і змястоўныя, бо яна, нягледзячы на ўжо сталы ўзрост, была ў курсе ўсіх падзей. У яе аднапакаёўцы не было празмернасці: стары стол з абрусам, злева – ложак, справа – паліца з кнігамі і рознымі шматлікімі сувенірамі, якія ёй дарылі пасля выступленняў. Радыёпрыёмнік яна слухала і ўдзень, і ўвечары.
Не гледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, яна ніколі не губляла пачуццё меры ні ў радасці, ні ў горы. Яна – жыла, не скардзячыся, цярпліва несла свой крыж на ўдары лёсу.
Пахаванне было людным. Здаецца, уся Вілейшчына прыйшла развітацца з любімай пісьменніцай.
На другім паверсе прама ў акно пакоя глядзела, нібы самотная сяброўка, старая таполя… Ганна Аляксееўна любіла яе і прысвячала ёй вершы… А ў адказ таполя дасылала ёй сваё прывітанне рознакаляровымі лістамі. Не стала Ганны Аляксееўны – не стала і таполі…
Клаўдзія Дубовік
// Шлях перамогі. – 2004. – 13 сак.