Мікола Кунавіч
АДЧУЎ ВЕСНАВЫ ДЫХАННЕ ЛЕС
Вясёлы, горды стаіць лес:
Вясны адчуў дыханне.
I цягнуцца мяцёлкі дрэў
Да сонца на спатканне.
Здаецца, ахапіць яго,
Абняць, наблізіць хочуць…
I падымаюцца галінкі ўвысь,
Насустрач сонцу крочаць
Набухлі почкі ў асін,
У вольхі i бярозы.
Вось-вось пакажуцца лісткі
Пахучыя, як ружы.
Вясёлы, горды стаіць лес:
Цяпла адчуў дыханне.
I цягнецца да сонца ён
3 вясною на спатканне. Читать полностью >>>