Архивы автора
Поздравляем всех женщин-матерей, бабушек, будущих мам с Днём Матери!


В Ильянской сельской интегрированной библиотеке работает выставка, посвященная 125-летию со дня рождения Марины Цветаевой


«И самое обидное, что я ведь знаю,
как меня будут любить через сто лет…»
М. Цветаева
В Ильянской сельской интегрированной библиотеке работает выставка, посвященная 125-летию со дня рождения Марины Цветаевой. На выставке представлены иллюстративные материалы и поэтические сборники, повествующие о жизни и творчестве великой поэтессы.
Стихи Марины Цветаевой легко узнаваемы по резким переходам, неожиданным паузам, выходом за рамки строфы, и в то же время ее лирика необычайно мелодична, задушевна и чарующа. Читать полностью >>>
Віншуем пераможцаў конкурсаў на літаратурна-музычным фестывалі «Светлае слова»!


30 верасня на пляцоўцы кінатэатра “Мір” былі падведзены вынікі фестывалю “Светлае СЛОВА”, прысвечанага 500-годдзю беларускай друкаванай кнізе і 135-годдзю з Дня нараджэння славутых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках закрыцця фестывалю адбыўся гала-канцэрт удзельнікаў конкурсаў мастацкага чытання і аўтарскай песні і канцэрт-падзея “І МУЗЫКА, І СЛОВА”.
Вілейшчына шчыра сустракала гасцей фестывалю. А ў склад журы ўвайшлі: старшыня журы – Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; намеснік старшыні – дыктар, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі; паэтэса, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскай вобласці Ірына Карнавухава; член Саюза пісьменнікаў Беларусі, навуковец Валерый Максімовіч.
Віншуем пераможцаў конкурсаў мастацкага чытання і аўтарскай песні на літаратурна-музычным фестывалі «Светлае слова»! Читать полностью >>>
У вілейскім кінатэатры прайшло закрыццё фестывалю «Светлае слова»


Пачынаючы з 8 верасня, на працягу месяца кожны віляйчанін мог далучыцца да восеньскай культурнай падзеі – літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова». Падзеі, якая ў першую чаргу прысвячалася 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-годдзю з дня нараджэння славутых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама была накіравана на папулярызацыю беларускага слова і мастацкага чытання сярод навучэнцаў і моладзі Вілейшчыны. Падчас фестывалю ва ўстановах культуры, адукацыі і на базе Дома духоўнай асветы працавала 27 інтэрактыўных пляцовак, усе мерапрыемствы наведала больш паўтары тысячы чалавек, а ў конкурсах мастацкага чытання і аўтарскай песні прынялі ўдзел больш за сорак юнакоў і дзяўчат з устаноў адукацыі і культуры. У рамках фестывалю адбылася і дабрачынная акцыя – усе жадаючыя дапамагалі віляйчаніну Мікіце Ляшкевічу. Читать полностью >>>
Узнагароджванне пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры”


Водгукі светлага слова…


Літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» на Вілейшчыне распачаўся: насычаны яркімі падзеямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі, дзецьмі і моладдзю, усімі тымі, хто неабыякава ставіцца да роднага слова. Ён запомніцца шматлікім наведвальнікам і гасцям. З 8-га па 14-га верасня актыўна працавалі 24 інтэрактыўныя пляцоўкі. Мерапрыемствы фестывалю наведала звыш за тысячу ўдзельнікаў.
Прыгажосць беларускага Слова на бібліятэчных пляцоўках неслі слухачам вядомыя віляйчане, якія ўвесь час застаюцца адданымі роднай мове: Барыс Манцэвіч, Антаніна Гарчакова, Уладзімір Ляшкевіч, супрацоўнікі Вілейскай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік: Іна Лазар, Людміла Тонкавіч, Іна Лісіца, Алена Бабарыка і інш. Слова журналіста, прадстаўніка вельмі цікавай і ў той жа час складанай прафесіі, гучала з вуснаў заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь, карэспандэнта газеты «Мінская праўда» Марыі Кузаўкінай.
У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Вілейскай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік аб дзейнасці першадрукара Івана Фёдарава распавядалі старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» Вольга Коласава і сябра Саюза архітэктараў СССР Анатоль Капцюг. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнай выставай кніг з фондаў музея (дарэчы, усе выставы на базе бібліятэк, Цэнтра эстэтычнага выхавання працуюць да 30 верасня ўключна).
Конкурс чытальнікаў і калектываў мастацкага чытання ў рамках фестывалю «Светлае слова»


22 верасня ў будынку Цэнтра эстэтычнага выхавання прайшоў конкурс чытальнікаў і калектываў мастацкага чытання ў рамках фестывалю «Светлае слова».
У конкурсе прынялі ўдзел 38 чалавек. Читать полностью >>>
500 год першай беларускай друкаванай кнігі


Менавіта друкаваная кніга стала продкам СМІ: газет, тэлебачання, інтэрнэта. Рукапісныя кнігі былі прадметам мастацтва, іх выраб патрабаваў шмат часу, і каштавалі яны на вес золата. Вынаходніцтва друкаванага станка зрабіла стварэнне кніг прасцей і танней. Кнігі цяпер маглі набыць розныя людзі рознага дастатку, таму інфармацыя стала больш даступнай.
Выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Якуб Колас: вядомы і невядомы”.


У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праве ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу, 1882 – 1956) належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай і сусветнай літаратур, непераўзыдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы – такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. Творчасць Якуба Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якога будзе святкавацца ў лістападзе 2017 года, – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Читать полностью >>>