На днях у бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча з вядомымі беларускімі творцамі – паэткай Інай Фраловай і празаікам Сяргеем Трахімёнкам, сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Іна Фралова выступіла ў падтрымку выставы – сумеснага творчага праекта Фраловай-Суглоба, што ўжо колькі тыдняў экспануецца ў бібліятэцы.
Дарэчы, Віктар Суглоб добра вядомы вілейчанам – у горадзе неаднойчы дэманстраваліся яго цудоўныя фотаздымкi. А вось творчым дуэтам – яднаннем верша i фота — абодва творцы прадстаўлены ў Вілейцы ўпершыню.
Сустрэча была надзвычай цёплай i шчырай, напоўненай пранікнёнымі вершамі, цёплым гумарам i цікавым аповедам “з жыцця літаратараў”. Читать полностью >>>