Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурна-музычны вечар да 105-годдзя Івана Шамякіна

30 студзеня ў Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў літаратурна-музычны вечар “Жыццё, ахопленае словам”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, аўтара пенталогіі «Трывожнае шчасце», раманаў «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», аповесці «Гандлярка і паэт», якія чыталі мільёны чытачоў.

Бібліятэкар Жана Яўгенаўна нагадала сваім чытачам аб важнай для беларускай літаратуры юбілейнай даце, пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка, з асноўнымі тэмамі і напрамкамі яго творчасці. Прысутныя з вялікім задавальненнем чыталі ўрыўкі з любімых твораў, адказвалі на пытанні віктарыны і пазнаёміліся з кніжнай выставай.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий