Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Час краязнаўства «Асоба ў гісторыі краю»

З мэтай пашырэння цікавасці падлеткаў да гісторыі свайго краю 13 сакавіка ў Нарачанскай сельскай бібліятэцы прайшоў час краязнаўства «Асоба ў гісторыі краю». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 – 6 класаў ДУА «Нарачская сярэдняя школа Вілейскага раёна».

Бібліятэкар расказала пра вядомых асоб, якія пакінулі след у гісторыі Нарачы і наваколля, напрыклад, пра Ігната Ходзьку – пісьменніка, грамадскага дзеяча, уладальніка маёнтка Дзевятні ў ХІХ стагоддзі; Сымона Барыса – фалькларыста, гісторыка, краязнаўцу, сааўтара кніг «Нарачанка і яе берагі» і «Нарачанскі край: ад Спяглянкі да Вяллі» і інш., ураджэнца в. Касічы. Таксама размова ішла і пра Б.Б. Цітовіча – не толькі як стваральніка музейнай экспазіцыі Першай сусветнай вайны, але і як ілюстратара кніг Я. Брыля, І. Мележа, І. Шамякіна.

Алена Вікенцьеўна звярнула ўвагу дзяцей на наяўнасць у бібліятэцы падрабязнай інфармацыі пра знакамітых асоб нашага краю, якая пазней ім спатрэбіцца пры падрыхтоўцы да ўрокаў гісторыі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий