
Дзяржаўная ўстанова культуры «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік» заняла першае месца ў абласным туры ХХХІІІ Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» сярод гарадскіх бібліятэк. На конкурс быў прадстаўлены праект «Взаимодействие», які паспяхова рэалізуецца ў дзіцяча-юнацкім аддзеле раённай цэнтральнай бібліятэкі.
Праект прадугледжвае аб’яднанне суб’ектаў прафілактыкі для стварэння цікавай праграмы і ўключэння непаўналетніх у культурныя мерапрыемствы, што фарміруе станоўчае ўспрыманне свету і з’яўляецца прафілактыкай здзяйснення імі правапарушэнняў.
Віншуем пераможцаў з заслужанай узнагародай! Жадаем новых творчых поспехаў, натхнення і не спыняцца на дасягнутым!