Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Масленіца ідзе – вясну пад руку вядзе

Масленіца – старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Для святкавання Масленіцы вызначаны восьмы тыдзень перад Вялікаднём. Сама назва свята сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр і, канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, смятанай, мёдам.

Многія даследчыкі традыцыйнай культуры кажуць, што бліны – гэта сімвал сонца. І што ўжыванне такой сімвалічнай стравы паспрыяе набліжэнню вясны. У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці.

1 сакавіка ў Чурлёнскую сельскую інтэграваную бібліятэку на свята «Масленіца ідзе – вясну пад руку вядзе» завіталі вучні ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа». Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй святкавання Масленіцы, а потым паўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях і нават самі паспрабавалі спячы галоўную масленічную страву – бліны. А напрыканцы свята спалілі чучала Зімы, каб хутчэй прыйшла вясна. Свята ўдалося на славу!

Насычаная праграма дазволіла ўдзельнікам акунуцца ў атмасферу сапраўднага свята, зарадзіла энергіяй, запалам і пакінула незабыўныя ўражанні.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий