
Пад такой назвай у філіяле «Даўгінаўскі сельскі Дом культуры» 26 лютага ў цёплай і сяброўскай атмасферы прайшла вечарына для мясцовых жыхароў аграгарадка, якую падрыхтавалі бібліятэкары філіяла «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка» Лісіца І.П. і Волкава Я.В.
Падчас мерапрыемства запрошаныя госці весела і цікава правялі свой вольны час: прынялі ўдзел ў розных актыўнасцях, з задавальненнем пелі частушкі, пасмяяліся з гумарыстычнага апавядання «Як жонка мужа прадавала», паслухалі гараскоп, пачаставаліся салодкасцямі за кубачкам чаю. Цёплыя словы віншаванняў з днём нараджэння атрымалі імяніннікі – Жызнеўская В.А. і Залатухіна В.Б. Да вечарыны была аформлена кніжная выстава «Бібліятэчны куток».