
Паважаныя калегі! Прапануем вашай увазе «Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2025 год», які ўключае выбарачны пералік знамянальных і святочных дат, а таксама юбілеі пісьменнікаў Беларусі. Каляндар адрасаваны бібліятэкарам у дапамогу планаванню работы на 2025 год.
У 2025 годдзе спаўняецца:
895 гадоў – з дня нараджэння Кірылы Тураўскага ( каля 1130 ці 1113 – каля 1182 ці пасля 1190), беларускага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, беларускага святога
555 гадоў – з дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470 – 1533), беларускага паэта-гуманіста, асветніка
535 гадоў – з дня нараджэння Францыска Скарыны (1490 (?) – 1551 (?)), першадрукара, асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка
505 гадоў – з часу заснавання Віленскай друкарні, заснаванай Ф. Скарынам, першай у Беларусі (каля 1520)
495 гадоў – з дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530 – 1593), дзеяча беларускай культуры, гуманіста, філосафа, асветніка, філолага, паэта, рэлігійнага рэфарматара
495 гадоў – з дня нараджэння Васіля Цяпінскага (1530 ці 1540 – 1603), пісьменніка, выдаўца, асветніка
450 гадоў – з часу выдання «Евангелля напрастольнага» (1575), помніка старажытнабеларускага кнігадрукавання, выдадзенага Пятром Мсціслаўцам
235 гадоў – з дня нараджэння Яна Баршчэўскага (1790 – 1851), пісьменніка, фалькларыста, выдаўца
195 гадоў – з часу напісання парадыйна-сатырычнай паэмы «Энеіда навыварат» (1830)
СТУДЗЕНЬ
1 – Новы год
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Вольгі Міхайлаўны Іпатавай (1945, Карэліцкі раён), пісьменніцы, перакладчыцы
3 – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі (1905, Пухавіцкі раён – 1940), паэта, перакладчыка
7 – Раство Хрыстова (у праваслаўных)
9 – 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Андрэевіча Зуба (1915, г. Мінск – 1980), празаіка, драматурга, сцэнарыста
11 – Міжнародны дзень «Дзякуй»
11 – Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў
14 – Стары Новы год
16 – 120 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Восіпавіча) Пальчэўскага (1905, Уздзенскі раён – 1979), пісьменніка, перакладчыка
20 – 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Зэкава (1955, Буда-Кашалёўскі раён), паэта, празаіка, сатырыка, гумарыста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Віткі
21 – 120 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сцяпанавіча Рамановіча (1905, г. Мінск – 1979), драматурга, празаіка, тэатральнага дзеяча, заслужанаг артыста Беларусі
25 – Дзень студэнтаў (Таццянін дзень)
26 – Дзень беларускай навукі (апошняя нядзеля студзеня)
27 – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту (свята ААН)
28 – Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных
28 – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Марцінавіча Дайнекі (1940, Клічаўскі раён – 2019), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
30 – 100 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1925), першага дзяржаўнага запаведніка ў Беларусі
ЛЮТЫ
2 – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў
9 – 95 гадоў з дня нараджэння Валянціна Яфімавіча Тараса (1930, г. Мінск – 2009), пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, перакладчыка
11 – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Сяргеевіча) Кусянкова (1935, Добрушскі раён – 2004), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі
13 – Сусветны дзень радыё
14- Міжнародны дзень дарэння кніг
14 – 65 гадоў з дня нараджэння Алы Іванаўны Канапелькі (1960, Хойніцкі раён – 2015), паэтэсы, перакладчыцы
15 – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
16 – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925, Рэчіцкі раён – 2006), пісьменніка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, прэміі НАН Беларусі
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Галіны Паўлаўны Тварановіч (Сеўрук) (1955, Асіповіцкі раён), літаратуразнаўцы, паэтэсы, крытыка
20 – 80 гадоў з дня нараджэння Таісы Мікалаеўны Бондар (1945, Пухавіцкі раён – 2005), пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
21 – Міжнародны дзень роднай мовы (свята ААН)
23 – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
24 – 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935, Ушацкі раён – 2014), народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
САКАВІК
1 – Свята надыходу вясны
1 – Сусветны дзень кампліменту
3 – Сусветны дзень пісьменніка
3 – Сусветны дзень дзікай прыроды (свята ААН)
4 – 135 гадоў з дня нараджэння Вінцука Адважнага (сапр. Язэпа Станіслававіча Германовіча) (1890, Ашмянскі раён – 1978), пісьменніка, рэлігійнага дзеяча
8 – Дзень жанчын
8 – 95 гадоў з дня нараджэння Яраслава Сільвестравіча Пархуты (1930, Івацэвіцкі раён – 1996), пісьменніка, краязнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
10 – 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Нічыпаравіча Марціновіча (1920, Глускі раён – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
14 – Дзень праваслаўнай кнігі
14 – Міжнародны дзень рэк (Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін)
15 – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
20 – Дзень Зямлі
20 – Міжнародны дзень шчасця (свята ААН)
21 – Сусветны дзень паэзіі (свята ААН)
21 – Міжнародны дзень лялечніка
21 – Міжнародны дзень лясоў (свята ААН)
21 – 185 гадоў з дня нараджэння Францішака Бенядзікта Казіміравіча Багушэвіча (1840, Віленскі павет (цяпер Літва) – 1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
22 – Сусветны дзень водных рэсурсаў
22 – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Пысіна (1920, Краснапольскі раён – 1981), паэта, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
23 – 100 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікітавіча Шведа (1925, Беластоцкае ваяводства (Польшча) – 2020), паэта, перакладчыка, уладальніка нагруднага знака «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
26 – 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Анатольевіча Шніпа (1960, Валожынскі раён), паэта, лаўрэата прэміі імя У. Маякоўскага, літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
27 – Сусветны дзень тэатра
29 – 75 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Іосіфаўны Дудзюк (1950, Браслаўскі раён), паэтэсы, празаіка, драматурга
КРАСАВІК
1 – Дзень смеху
1 – Міжнародны дзень птушак
2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
2 – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
7 – Сусветны дзень здароўя (свята ААН)
11 – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
12 – Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі
14 – 145 гадоў з дня нараджэння Язэпа (Восіпа) Лявонавіча Дылы (1880, г. Слуцк – 1973), пісьменніка, драматурга, грамадскага і культурнага дзеяча
14 – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920, Беластоцкае ваяводства (Польшча) – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
15 – Міжнародны дзень культуры
15 – Дзень экалагічных ведаў
16 – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Канстанцінавіча Клышкі (1935, Баранавіцкі раён – 2021), пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, складальніка буквароў, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Віткі
18 – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін
20 – Вялікдзень (у праваслаўных і каталікоў)
20 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля (1940, Стаўбцоўскі раён – 2013), літаратуразнаўцы, паэта, перакладчыка
22 – Міжнародны Дзень Маці-Зямлі (свята ААН)
23 – Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (свята ААН)
23 – 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько (1940, г. Калінкавічы), пісьменніка, кінасцэнарыста, лаўрэата прэміі імя М. Астроўскага, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа і Літаратурнай прэміі імя Б. Палявога
26 – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе (свята ААН)
28 – Сусветны дзень аховы працы
29 – Радаўніца
29 – Міжнародны дзень танца
МАЙ
1 – Свята працы (Дзень працы)
1 – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Лявонавіча) Петрашкевіча (1930, Талачынскі раён – 2012), пісьменніка, драматурга, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
5 – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў
5 – Дзень друку
6 – 120 гадоў з дня нараджэння Юркі (Юрыя Паўлавіча) Гаўрука (1905, г. Слуцк – 1979), перакладчыка, паэта, крытыка, аўтара першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў»
6 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага (1940, Рэчыцкі раён), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурных прэмій імя Я. Маўра і імя В. Віткі
9 – Дзень Перамогі
11 – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (другая нядзеля месяца)
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Аляксандравіча Праўдзіна (1955, г. Ліда), пісьменніка
15 – Міжнародны дзень сям’і (свята ААН)
22 – 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Гаўрылкіна (1935, Добрушскі раён – 1989), празаіка, драматурга
24 – Дзень славянскага пісьменства і культуры
25 – Дзень ручніка
27 – 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Адамавіча Жылкі (1900, Нясвіжскі раён – 1933), паэта, перакладчыка, крытыка
29 – Сусветны дзень здаровага харчавання
31 – Сусветны дзень без тытуню
ЧЭРВЕНЬ
1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей
3 – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Зуёнка (1935, Крупскі раён), паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцы, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
5 – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя
5 – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай
6 – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ануфрыевіча Дударава (1950, Дубровенскі раён – 2023), драматурга, сцэнарыста, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, спецыяльтнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва
12 – 130 гадоў з дня нараджэння Леапольда Аляізіевіча Родзевіча (1895, Лагойскі раён – 1938), пісьменніка, драматурга, публіцыста, палітычнага і грамадскага дзеяча
22 – Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)
24 – 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Мікалая Карлавіча Раманоўскага) (1900, Капыльскі раён – 1944), пісьменніка, перакладчыка
25 – 120 гадоў з дня нараджэння Пятруся (Пятра Усцінавіча) Броўкі (1905, Ушацкі раён – 1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы
26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам
27 – 100 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Львоўны Арабей (1925, Уздзенскі раён – 2015), празаіка, крытыка, літаратуразнаўцы, аўтара зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, у т. л. для дзяцей
27 – 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965, Драгічынскі раён), пісьменніка, аўтара шэрагу празаічных зборнікаў
29 – Дзень моладзі (апошняя нядзеля месяца)
ЛІПЕНЬ
3 – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
3 – 75 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Аляксандравіча) Арахоўскага (1950, Бярозаўскі раён – 1997), пісьменніка, драматурга, лаўрэата тэатральнай прэміі імя К. Крапівы
5 – 60 гадоў з дня нараджэння Людмілы Іванаўны Рублеўскай (па мужу Шніп) (1965, г. Мінск), пісьменніцы, журналіста, аўтара зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, твораў для дзяцей
6 – 120 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905, Уздзенскі раён – 1969), паэта, перакладчыка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча
7 – Купалле
15 – 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900, Пастаўскі раён – 1976), паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы
16 – 85 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940, Баранавіцкі раён), паэтэсы, публіцыста, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
25 – 120 гадоў з дня нараджэння Ілары (Іларыёна Мацвеевіча) Барашкі (1905, Карэліцкі раён – 1968), пісьменніка, крытыка, драматурга, перакладчыка
30 – Міжнародны дзень сяброўства (свята ААН)
ЖНІВЕНЬ
6 – 185 гадоў з дня нараджэння Альгерда Рышардавіча Абуховіча (1840, Глускі раён – 1898), паэта, мемуарыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры
9 – 115 гадоў з дня нараджэння Ларысы Антонаўны Геніюш (1910, Ваўкавыскі раён – 1983), паэткі, дзеячкі беларускага Адраджэння
12 – 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Галубовіча (1950, Клецкі раён), паэта
14 – 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Апанасавіча Міхальчука (1925, Капыльскі раён – 1995), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Аўласенкі (1955, Ушацкі раён), пісьменніка, паэта, драматурга
25 – 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Корбана (1910, Аршанскі раён – 1971), пісьменніка, сатырыка, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
26 – 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Міхайлаўны Клімковіч (1935, г. Мінск – 2001), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, драматурга
27 – 75 гадоў з дня нараджэння Галіны Анатольеўны Каржанеўскай (1950, Слуцкі раён), пісьменніцы, драматурга, крытыка, аўтара чытанак для вучняў пачатковых класаў
ВЕРАСЕНЬ
1 – Дзень ведаў
1 – 125 гадоў з дня нараджэння Сымона Баранавых (сапр. Сымона Якаўлевіча Баранава) (1900, Уздзенскі раён, – 1942), празаіка, дзіцячага пісьменніка
5 – Міжнародны дзень дабрачыннасці (свята ААН)
7 – Дзень беларускага пісьменства (першая нядзеля месяца)
12 – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Канстанцінавіча Стадольніка (1940, Докшыцкі раён – 2021), празаіка, паэта, драматурга
13 – 75 гадоў з дня нараджэння Хведара Хведаравіча Гурыновіча (1950, Салігорскі раён), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра
15 – Дзень бібліятэк
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Арсеньевіча Карэнды (1950, Іўеўскі раён), пісьменніка, аўтара кніг лірыкі, вершаў для дзяцей
20 – 215 гадоў з дня нараджэння Плакіда Янкоўскага (1810, Камянецкі раён – 1872), беларускага і польскага пісьменніка, публіцыста, педагога, царкоўнага дзеяча
21 – Міжнародны дзень міру (свята ААН)
27 – 85 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Іосіфавіча) Бусько (1940, Карэліцкі раён – 2023), пісьменніка, паэта, публіцыста
28 – 95 гадоў з дня нараджэння Віктара Браніслававіча Дайліды (1930, Слуцкі раён – 2006), пісьменніка, выдатніка народнай асветы Беларусі
29 – 230 гадоў з дня нараджэння Ігната Ходзькі (1795, Вілейскі раён – 1861), пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча
КАСТРЫЧНІК
1 – Міжнародны дзень сталых людзей
1 – Міжнародны дзень музыкі
4 – Сусветны дзень жывёл
5 – Дзень настаўніка (першая нядзеля месяца)
5 – 35 гадоў з часу ўтварэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), рэспубліканскага добраахвотнага незалежнага аб’яднання прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў (1990)
6 – Сусветны дзень архітэктуры
10 – 85 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Іванавіча) Тарасава (1940, г. Мінск – 2010), пісьменніка, публіцыста, аўтара гістарычных, прыгодніцкіх і дэтэктыўных твораў
12 – Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля месяца)
14 – Дзень маці
14 – 105 гадоў з дня нараджэння Усевалада Ігнатавіча Краўчанкі (1915, Калінкавіцкі раён – 1961), пісьменніка, драматурга, перакладчыка
19 – 130 гадоў з дня нараджэння Сяргея Епіфанавіча Палуяна (1890, г.п. Брагін – 1910), пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі
21 – Дзень бацькі
25 – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Паўлава (1935, Любанскі раён – 2020), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
ЛІСТАПАД
1 – 100 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Канстанцінаўны Каліны (сапр. Капелян; дзяв. Лукашэвіч) (1925, Брэсцкі раён – 1994), пісьменніцы, аўтара зборнікаў апавяданняў, казак, аповесцей для дзяцей
2 – Дзень памяці
2 – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Барскага (сапр. Аляксандра Баршчэўскага) (1930, Беластоцкае ваяводства (Польшча) – 2022), паэта, літаратуразнаўцы, публіцыста, перакладчыка, фалькларыста
7 – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
8 – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Пятровіча) Пачопкі (1890, Глыбоцкі раён – 1977), паэта, празаіка, фалькларыста
11 – 150 гадоў з дня нараджэння Альберта Францавіча Паўловіча (1875, г. Мінск – 1951), паэта-гумарыста, драматурга, перакладчыка
12 – 140 гадоў з дня нараджэння Міхайлы (Міхаіла Аляксандравіча) Грамыкі (1885, Рэчыцкі раён – 1969), пісьменніка, драматурга
12 – 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920, Рагачоўскі раён – 1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
13 – Сусветны дзень дабрыні
14 – 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Васілька (сапр. Міхаіла Восіпавіча Касцевіча) (1905, Гродзенскі раён – 1960), паэта, аднаго з найбольш вядомых паэтаў Заходняй Беларусі
14 – 60 гадоў з дня нараджэння Ірыны Аляксандраўны Масляніцынай (1965, Расія), пісьменніцы, драматурга, аўтара гісторыка-біяграфічных нарысаў аб выдатных і знакамітых асобах у гісторыі Беларусі, зборнікаў беларускіх паданняў і легенд
14 – 125 гадоў з дня нараджэння Нічыпара Тодаравіча Чарнушэвіча (1900, г. Капыль – 1967), паэта, драматурга, перакладчыка
16 – 120 гадоў з дня нараджэння Яна (Івана Аляксеевіча) Скрыгана (1905, Капыльскі раён – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
20 – Дзень адмовы ад курэння (трэці чацвер месяца)
20 – 95 гадоў з дня нараджэння Рыгора Канстанцінавіча Ігнаценкі (1930, Касцюковіцкі раён), пісьменніка, аўтара шматлікіх твораў для дзяцей і дарослых
23 – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Яўгенавіча Міронава (1910, г. Орша – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
23 – 150 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Луначарскага (1875, Україна – 1933), пісьменніка, крытыка, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, мастацтвазнаўцы, акадэміка АН СССР
26 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930, г. Орша – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
СНЕЖАНЬ
1 – Сусветны дзень барацьбы са СНІД
3 – Міжнародны дзень інвалідаў
6 – 65 гадоў з дня нараджэння Галіны Аляксандраўны Булыкі (1960, Воранаўскі раён), пісьменніцы, паэтэсы
8 – Міжнародны дзень мастака
9 – Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства
9 – 65 гадоў з дня нараджэння Ігара Міхайлавіча Пракаповіча (1960, г. Паставы), пісьменніка, краязнаўцы, педагога
10 – Дзень правоў чалавека
10 – 95 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Арочкі (1930, Слонімскі раён – 2013), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка
17 – Дзень беларускага кіно
18 – 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Галіноўскай (1935, Шклоўскі раён), паэтэсы, аўтара кніжак вершаў для дзяцей, лаўрэата Літаратурных прэмій імя Я. Маўра і імя В. Віткі
20 – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Цітавіча Шуцько (1925, Крупскі раён – 1984), пісьменніка, аўтара кніжак для дзяцей
21 – 55 гадоў з дня нараджэння Ягора Фёдаравіча Конева (1970, г. Мінск), пісьменніка, сцэнарыста, журналіста, педагога, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі
25 – Раство Хрыстова (у каталікоў)
25 – 125 гадоў з часу адкрыцця Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, дзяржаўнай установы (1900)
28 – Міжнародны дзень кіно