Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Краязнаўчы каляндар Вілейскага раёна на 2025 год

Падзеі:

565 гадоў таму  – упершыню ўзгадваецца Вілейка (1460)

230 гадоў таму – мястэчка Вілейка атрымала статус горада – цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерніі (3 мая 1795)

170 гадоў таму – адкрываецца Рабунскае народнае вучылішча (1855)

160 гадоў таму – заснавана Вілейскае павятовае вучылішча (1865)

110 гадоў таму – у час Першай сусветнай вайны на рубяжы р. Вілія адбыліся жорсткія баі, у выніку якіх руская армія вызваліла г. Вілейку (17-23 верасня 1915)

85 гадоў таму – Вілейская вобласць была падзелена на 22 раёны (15 студзеня 1940)

80 гадоў таму – пачала выдавацца раённая газета “За Савецкую Радзіму” (з 1962 г. – “Шлях перамогі”) (8 сакавіка 1945)

65 гадоў таму – Вілейскі раён далучаны да Мінскай вобласці (20 студзеня 1960)

55 гадоў таму – Савет Міністраў СССР прыняў Пастанову аб будаўніцтве ў Вілейцы завода “Зеніт” (15 мая 1970)

 

 Храмы Вілейшчыны:

 250 гадоў таму – у мястэчку Вілейка на сродкі Юзафа Паца, старасты вялейскага, была пабудавана новая драўляная ўніяцкая царква на месцы старой, спарахнелай (сёння гэта месца пл. Свабоды) (1775)

160 гадоў таму – у Вілейцы асвечана царква ў імя прападобнай Марыі Егіпецкай (3 верасня 1865)

160 гадоў таму  – пабудавана царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Мільча Вілейскага раёна (1865)

155 гадоў таму – пабудавана царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Куранец Вілейскага раёна (1870)

 

Людзі:

210 гадоў – з дня нараджэння паэта Жалігоўскага Эдварда Вітальда (в. Карэкаўцы Вілейскага раёна, 3 снежня 1815)

135 гадоў – з дня нараджэння палітычнага дзеяча Беларусі Зайца Леаніда Іосіфавіча (м. Даўгінава (зараз аг. Даўгінава), сакавік 1890)

115 гадоў – з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, камандзіра 35-й гвардзейскай танкавай брыгады Асланава Азі Агадавіча, пад кіраваннем якога была вызвалена Вілейка (г. Ленкарань, Азербайджан, 4 лютага 1910)

100 гадоў – з дня нараджэння ўрача-афтальмолага Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Зайцавай Алы Сямёнаўны (с. Вялікія Ліпнягі Палтаўскай вобласці, 5 снежня 1925)

90 гадоў – з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка і педагога Папковіча Уладзіміра Антонавіча (в. Дварэц, 25 сакавіка 1935)

90 гадоў – з дня нараджэння міністра гандлю СССР, намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Цераха Кандрата Зыгмундавіча (в. Альковічы, 21 лістапада 1935)

85 гадоў – з дня нараджэння скульптара, аднаго з аўтараў Кургана Славы Савецкай арміі-вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу “Уваход” Брэсцкай крэпасці Арцімовіча Анатоля Яфімавіча (в. Куранец, 26 верасня 1940)

85 гадоў – з дня нараджэння паэта, карэспандэнта раённай газеты “Шлях перамогі” Дубовіка Уладзіміра Аляксеевіча (в. Більцавічы, 1940)

85 гадоў – з дня нараджэння кандытата гістарычных навук, загадчыка сакратара Кантрольнай палаты, загадчыка аддзела, начальніка прэс-цэнтра Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Філістовіча Міхаіла Мікалаевіча (в. Рэдзькавічы, 1940)

80 гадоў – з дня нараджэння паэта Кутаса Мікалая Сямёнавіча (в. Дзярэчынцы Стаўбцоўскага раёна, 1 жніўня 1945)

75 гадоў – з дня нараджэння паэтэсы Дубовік Клаўдзіі Іванаўны (в. Багданава Вілейскага раёна, 16 жніўня 1950)

60 гадоў – з дня нараджэння падпалкоўніка ў запасе МУС Рэспублікі Беларусь, пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўцы, гісторыка Плавінскага Аляксандра Стэфанавіча (в. Нясцёркі Вілейскага раёна, 23 мая 1965)

55 гадоў – з дня нараджэння майстра спорту СССР, майстра спорту міжнароднага класа Дрэера Яўгена Якаўлевіча (г. Вілейка, 4 чэрвеня 1970)

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий