
Паважаныя калегі! Мы прадстаўляем вашай увазе спіс твораў-юбіляраў беларускіх пісьменнікаў 2025 года.
500 гадоў друкаванаму выданню «Апостал» («Книга деания и послания апостольская, зовемая Апостал») Скарыны Ф. (1525)
170 гадоў паэме «Тарас на Парнасе» Вераніцына К. (1855)
170 гадоў зборніку паэзіі «Вечарніцы і Апантаны» і вершаванай аповесці «Купала» Дуніна-Марцінкевіча В.І. (1855)
155 гадоў п’есе «Залёты» Дуніна-Марцінкевіча В.І. (1870)
115 гадоў паэме «Сон на кургане» і зборніку вершаў «Гусляр» Купалы Я. (1910)
115 гадоў зборніку вершаў «Песні жальбы» Коласа Я. (1910)
100 гадоў п’есе «Жартаўлівы Пісарэвіч» Гарэцкага М. (1925)
100 гадоў зборніку апавяданняў «Срэбра жыцця» Чорнага К. (1925)
100 гадоў п’есе «Забастоўшчыкі», паэме «Сымон-музыка», зборнікам апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы» і «Першыя крокі» Коласа Я. (1925)
100 гадоў зборнікам гумару і сатыры «Асцё» і «Крапіва» Крапівы К. (1925)
95 гадоў зборніку баек «Ухабы на дарозе» Крапівы К. (1930)
95 гадоў апавяданню «Андрэй Лятун» Лынькова М. (1930)
95 гадоў аповесці «Палескія рабінзоны», апавяданню «Слёзы Тубі», раману «Амок» Маўра Я. (1930)
90 гадоў паэме «Міхасёвы прыгоды» Коласа Я. (1935)
90 гадоў п’есе «Сымон Карызна» Зарэцкага М. (1935)
90 гадоў раману «Трэцяе пакаленне» Чорнага К. (1935)
85 гадоў зборніку апавяданняў «Сустрэчы» Лынькова М. (1940)
85 гадоў зборніку апавяданняў «Па пройдзеных сцежках» Бядулі З. (1940)
80 гадоў зборніку паэзіі «Далёкія станцыі» Панчанкі П. (1945)
80 гадоў зборніку апавяданняў «Вялікае сэрца» Чорнага К. (1945)
75 гадоў зборніку вершаў «Світанне» Буйло К. (1950)
75 гадоў зборніку апавяданняў «Раніца жыцця» Коласа Я. (1950)
75 гадоў зборніку паэзіі «Подых вясны» Бачылы А. (1950)
75 гадоў аповесці «У Забалоцці днее» Брыля Я. (1950)
75 гадоў зборніку паэзіі «За шчасце, за мір!» Панчанкі П. (1950)
70 гадоў аповесці «На Быстранцы» Брыля Я. (1955)
70 гадоў трылогіі «На ростанях» Коласа Я. (1955)
70 гадоў зборніку паэзіі «Шырокі свет» Панчанкі П. (1955)
70 гадоў кнігам казак «Ехаў казачнік Бай», «Конь і леў» Танка М. (1955)
65 гадоў зборніку паэзіі «Нью-Йоркскія малюнкі» Панчанкі П. (1960)
65 гадоў зборніку апавяданняў «Мой край родной» Брыля Я. (1960)
65 гадоў зборніку паэзіі «Майская просінь» Бураўкіна Г. (1960)
65 гадоў зборніку аповесцей «Смелые люди» Якімовіча А. (1960)
65 гадоў казцы «Цудоўная знаходка» Дубоўкі У. (1960)
65 гадоў аповесці «Франтавая старонка» Быкава В. (1960)
65 гадоў казцы «Казка пра цара Зубра» Віткі В. (1960)
65 гадоў зборніку паэзіі «Вячэрнія ветразі» Караткевіча У. (1960)
60 гадоў паэме «Асенняя аповесць» Бачылы А. (1965)
60 гадоў зборніку паэзіі «Бальшак» Гілевіча Н. (1965)
60 гадоў раману «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча У. (першая публікацыя ў 1965 г.)
60 гадоў вершаванай казцы «Азбука Васі Вясёлкіна» Віткі В. (1965)
60 гадоў аповесці «Мёртвым не баліць» Быкава В. (першая публікацыя ў 1965 г.)
55 гадоў аповесці «Сотнікаў» Быкава В. (першая публікацыя ў 1970 г.)
55 гадоў зборніку сатыры і гумару «Ці грэх, ці два» Гілевіча Н. (1970)
55 гадоў раману «Отдаешь навсегда» і аповесці «Солнечный круг» Герчыка М. (1970)
55 гадоў аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» Стральцова М. (1970)
55 гадоў раману «Мсціжы» Пташнікава І. (1970)
55 гадоў раману «Снежныя зімы» Шамякіна І. (1970)
55 гадоў зборніку паэзіі «Снежныя грамніцы» Янішчыц Я. (1970)
55 гадоў п’есе «Трыбунал» Макаёнка А. (1970)
55 гадоў аповесці «Мы – хлопцы жывучыя» Сяркова І. (1970)
50 гадоў зборніку паэзіі «Запаветнае» Гілевіча Н. (1975)
50 гадоў аповесцям «Воўчая зграя», «Яго батальён» Быкава В. (1975)
50 гадоў раману «Песня Дзвіны» Хадкевіча Т. (1975)
50 гадоў зборніку паэзіі «Свята пчалы» Барадуліна Р. (1975)
50 гадоў зборніку казак «Залатыя зярняты» Дубоўкі У. (1975)
45 гадоў раману «Зямля не раскажа» Савіцкага А. (1980)
40 гадоў зборніку паэзіі для дзяцей «Шчаслівы май» Глебкі П. (1985)
40 гадоў зборніку паэзіі «Пяшчота» Бураўкіна Г. (1985)
40 гадоў зборніку «Сёння і памяць» Брыля Я. (1985)
40 гадоў раману ў вершах «Родныя дзеці» Гілевіча Н. (1985)
35 гадоў зборніку сатыры і гумару «Дыялог на хаду» Гілевіча Н. (1990)
35 гадоў зборнікам паэзіі «Крокі па старых лесвіцах», «Адукацыя» Рублеўскай Л. (1990)
30 гадоў зборніку вершаў «Жывая азбука» Дзеружынскага А. (1995)
30 гадоў зборніку паэзіі «Евангелле ад Мамы» Барадуліна Р. (1995)
30 гадоў дзённіку «Бацькі і дзеці» Ліпскага У. (1995)
20 гадоў раману «Площадь согласия» Батраковай Н. (2005)
10 гадоў кнізе «Казкі чараўніцы Зімы» Хадасевіч-Лісавой К. (2015)
5 гадоў казцы «Знаёмцеся – #Падабай.к@!» Хадасевіч-Лісавой К. (2020)