
Экскурсіі ў бібліятэку становяцца не проста знаёмствам юных чытачоў з правіламі, па якіх жыве “кніжкін дом”, але і сродкам далучэння да рэгулярнага чытання кніг, раскрыцця ўласных інтарэсаў і пераваг.
У час зімовых канікул Партызанскую сельскую інтэграваную бібліятэку ахвотна наведвалі выхаванцы аздараўленчага лагера “Снегавічок” ДУА “Залеская сярэдняя школа Вілейскага раёна”. Падчас экскурсій дзеці знаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры і перыёдыкі. А пасля актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Беларускія народныя загадкі”, з задавальненнем спрабавалі складаць свае асабістыя і загадваць.