
15 снежня члены аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі адпачылі разам з артыстамі Вілейшчыны на вялікім эстрадным канцэрце ў Доме культуры аг. Ілья, які называўся “Настрой ёсць!”. Праграма канцэрта была вельмі насычанай і доўжылася дзве с паловай гадзіны. Усе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Можна смела сцвярджаць: адпачынак удаўся!