Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова

У лістападзе ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы праходзіла выстава літаратуры «Пра смелага ваяку Мішку…», прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.

Асобнае месца ў творчасці пісьменніка займаюць творы для дзяцей. Карыстаюцца папулярнасцю аповесці «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і іншыя творы.

29 лістапада бібліятэку наведалі вучні 2 класа ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця» з настаўніцай Філістовіч С.Р.  Навучэнцы паглыбілі свае веды пра жыццё і творчасць М. Лынькова, азнаёміліся з экспанатамі выставы.

У заключэнне пад кіраўніцтвам бібліятэкара Будай Л.І. дзеці выбралі кнігі для самастойнага чытання.

Да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова 30 лістапада ў Вязынскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Жыццёвая дарога».

Бібліятэкар Харлінская С.В. распавяла вучням ДУА  «Вязынская сярэдняя школа» цікавыя факты з жыцця пісьменніка, пазнаёміла з яго творчым і жыццёвым шляхам і асноўнымі творамі, якія прынеслі свайму аўтару найбольшую вядомасць. Напрыклад, за аповесць «Міколка-паравоз» Лынькоў атрымаў званне народнага пісьменніка БССР у 1962 г. Гэтая аповесць была любімай кнігай савецкіх дзяцей, што дэманструе не толькі талент празаіка, але і яго ўменне пісаць займальна, адчуваючы і разумеючы псіхалогію дзіцяці.

У заключнай частцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем чыталі і абмяркоўвалі ўрыўкі з гэтай цудоўнай аповесці, што, безумоўна, з’яўляецца яркім доказам папулярнасці таленавітага беларускага пісьменніка.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий