![](https://villib.by/wp-content/uploads/2024/12/razam.jpg)
29 лістапада жыхары пасёлка Партызанскі наведалі Партызанскую сельскую інтэграваную бібліятэку, дзе быў арганізаваны канцэрт Вілейскага аўтаклуба «Адпачываем разам».
Гэта быў сапраўдны адпачынак, перадапошні пасмурны восеньскі дзень быў асветлены сонечнымі фарбамі. Вялікую канцэртную праграму прадставілі самадзейныя артысты з Вілейкі, філіяла «Вязынскі сельскі Дом культуры» і народны гумарыстычны калектыў «Смехата».
Канцэрт усім вельмі спадабаўся, некаторыя нават танцавалі пад музыку. Са словамі падзякі звярнулася да артыстаў чытач бібліятэкі Валянціна Дубаневіч. Удзельнікі мерапрыемства дзякавалі артыстам за станоўчыя эмоцыі, за свята душы.