
Краязнаўчы кірунак застаецца адным з самых асноўных напрамкаў у бібліятэцы. Кожная бібліятэка павінна імкнуцца да таго, каб зберагчы як мага больш інфармацыі аб сваім родным краі, сваёй мясцовасці, а затым данесці і перадаць сваім чытачам.
З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за сваю малую радзіму, паважлівага стаўлення да гісторыі роднага краю 19 кастрычніка, у шосты школьны дзень, бібліятэкар Нарачанскай сельскай бібліятэкі Алянцэвіч А.В. запрасіла вучняў 6 класа ДУА «Нарачская сярэдняя школа Вілейскага раёна» на краязнаўчы час «Радзіма светлая мая». Яна расказала пра паходжанне назваў Нарачы і бліжэйшых вёсак і гісторыю іх узнікнення, адказала на шматлікія пытанні аб знакамітых земляках, якія ўславілі сваімі справамі малую радзіму.
Акрамя таго, Алена Вікенцьеўна звярнула ўвагу дзяцей на краязнаўчую літаратуру, у тым ліку на кнігі А. Рогача і С. Барыса «Нарачанка і яе берагі» і «Нарачанскі край: ад Спяглянкі да Вяллі», С. Барыса «Касічы на Нарачанцы: падзеі і людзі» і інш.