![](https://villib.by/wp-content/uploads/2024/09/сайт-Миниатюры-scaled.jpg)
У першую нядзелю тыдня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. Да гэтага свята Людвіноўская сельская інтэграваная бібліятэка запрасіла юных чытачоў у гістарычнае падарожжа “Промні асветніцтва”, у якім дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай мовы, пісьменнасці і кнігадрукавання. Была падрыхтавана выстава “Сцежкамі першадрукара”. Дзеці выразалі з паперы літары і складалі словы ў гульні “Алфавіт”, разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у спартыўна-музычнай гульні, пазнаёміліся з кнігамі беларускіх выдавецтваў.