Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурная гасцёўня «Жывая. Светлая. Зямная…»

12 чэрвеня ў аддзеле па рабоце з дзецьмі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік» прайшла літаратурная гасцёўня «Жывая. Светлая. Зямная…», прысвечаная да 110-годдзя з дня нараджэння вілейскай паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі  Ганны Аляксееўны Новік. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці з летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі».

Спачатку ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні паглядзелі відэаролік «Жывая. Светлая. Зямная…», дзе пазнаёміліся з жыццёвым і творчым лёсам беларускай пісьменніцы, даведаліся, з якімі цяжкасцямі ёй прышлося сутыкнуцца з самага дзяцінства. На мерапрыемстве пад музычнае суправаджэнне гучалі лірычныя вершы паэткі: «Калі спыняюся», «Барвовае лісце», «На выстаўцы», «Словы да радзімы», якія пранізваюць душу сваёй глыбінёй і шчырасцю. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыю напісання партрэта Ганны Новік вілейскім мастаком Эдуардам Уладзіміравічам Мацюшонкам. А потым «падарожнічалі» па віртуальнай старонцы, прысвечанай Ганне Новік, на бібліятэчным сайце villib.by.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі невялікія памятныя падарункі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий