Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Нашы дасягненні

Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка дзяржаўнай ўстановы “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” заняла першае месца ў ХХХІІ Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”. На конкурс быў прадстаўлены культурна-этнаграфічны праект “Кросны”.

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».  Конкурс  праводзіцца штогод з мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, мовы і літаратуры, народнай культуры, падтрымкі чытання.

У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 39 публічных бібліятэк: 15 цэнтральных, 24 бібліятэкі-філіялы, у тым ліку 3 гарпасялковыя і 15 сельскіх з усіх абласцей нашай краіны.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі. Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых поспехаў!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий