15 лютага ў Нарачанскай сельскай бібліятэцы прайшоў бібліягід «Будзь сучасны! Чытай беларускае», дзе вучні 6 – 8 классаў ДУА “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна” пазнаёміліся з тымі творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў, у якіх асвятляюцца актуальныя праблемы падлеткаў і моладзі.
Згадваліся як масцітыя аўтары (Міхась Зарэмба), так і зусім маладыя (Соф’я Ворса).
У апошні час з’явілася шмат дзіцячых твораў, адносна новых для беларускай літаратуры паводле формы і зместу: фэнтэзі, комікс, навуковая фантастыка. Нават беларуская казка, улічваючы сучасныя рэаліі, таксама насычаецца новымі атрыбутамі. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на аўтараў, якія працуюць у жанрах сучаснага фэнтэзі, а таксама сучасных казак, такіх як: Алена Масла, Марына Петрашкевіч, Валерый Квілорыя і інш.
Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з новай навуковай кнігай нашага земляка С. В. Барыса “Вяселле і яго паэзія” (2024), адным з рэдактарам якой з’яўлялася бібліятэкар Алена Вікенцьеўна Алянцэвіч. У кнізе сабраны найбагацейшы матэрыял аб вясельных абрадах у Рэспубліцы Беларусь, а таксама прысутнічае апісанне старадаўніх вясельных абрадаў у Нарачы і яго ваколіцах.