Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2024 год

Паважаныя калегі! Прапануем вашай увазе “Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2024 год”, які ўключае выбарачны пералік знамянальных і святочных дат, а таксама юбілеі пісьменнікаў Беларусі. Каляндар адрасаваны бібліятэкарам у дапамогу планаванню работы на 2024 год.

СТУДЗЕНЬ

1 –  Новы год

1 –  95 гадоў з часу заснавання Беларускай Акадэміі Навук (г. Мінск, 1929) на базе Інбелкульта, вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі

4 –  155 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш. (Антона Іванавіча Лявіцкага; 1869, Кіраўскі р-н – 1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы

4 –  95 гадоў з дня нараджэння Івана Кірэевіча Сяркова (1929, Гомельскі р-н – 1998), пісьменніка

7 –  Раство Хрыстова

7 –  100 гадоў з дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Шыловіча (1924, г. Мінск – 2011), пісьменніка, аўтара аповесцей , апавяданняў, казак

8 –  100 гадоў з дня нараджэння Алеся Савіцкага (1924, г. Полацк – 2015), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (2002)

13 –  125 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899, Салігорскі р-н – 1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

17 –  120 гадоў з дня нараджэння Алеся Якімовіча (1904, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

17 –  60 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Федарэнкі (1964, Мазырскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1995)

21 –  90 гадоў з дня нараджэння Алега Аляксандравіча Стаховіча (1934, Мінскі р-н), архітэктара, сярод асноўных работ якога – Курган Славы Савецкай Арміі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

24 –  85 гадоў з часу заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, 1939), буйнейшага ў краіне збору выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтва

28 –  Дзень беларускай навукі (апошняя нядзеля студзеня)

28 –  80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кліменцьевіча Вінаградава (1944, Чашнікаўскі р-н – 2020), архітэктара, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца  археалагічны музей “Бярэсце” (г. Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (г. Мінск), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008)

 

ЛЮТЫ

2 –  80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Капыловіча (1944, Мазырскі р-н), пісьменніка

6 –  110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Куляшова (1914, Касцюковіцкі р-н – 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1970)

14 –  110 гадоў з дня нараджэння Паўла Васільевіча Масленікава (1914, Магілёўскі р-н – 1995), тэатральнага мастака, жывапісца, мастацтвазнаўца, педагога, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

15 –  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

16 –  100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага (1924, Польшча – 2019), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі СССР (1977), кавалера ордэна Францыска Скарыны

23 –  Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

27 –  290 гадоў з дня нараджэння караля Станіслава Радзівіла (мян. Пане Каханку; 1734, г. Нясвіж – 1790), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

 

САКАВІК

1 –  95 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Якаўлеўны Лось (1929, Ушацкі р-н – 1977), паэтэсы

4 –  Дзень міліцыі

4 –  100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Фаміча Коршунава (1924, Горацкі р-н – 1991), літаратуразнаўца, даследчык старажытнай беларускай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1980)

4 –  90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Андрэевіча Дзялендзіка (1934, Салігорскі р-н –  2019), драматурга, празаіка, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

8 –  Дзень жанчын

14 –  90 гадоў з дня нараджэння Міхася Клебановіча (1934, Слуцкі р-н), пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі

15 –  30 гадоў з часу прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноўнага закона дзяржавы, юрыдычнай базы ўсяго заканадаўства (1994)

15 –  Дзень Канстытуцыі

17 –  85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Забелы (1939, г. Вільнюс, Літва – 2021), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

20 –  70 гадоў з дня нараджэння Міколы Мятліцкага (1954, Хойніцкі р-н – 2021), паэта, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986),  Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013)

24 –  75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пятровіча Саламахі (1949, Кіраўскі р-н), пісьменніка, сцэнарыста, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015)

28 –  90 гадоў з дня нараджэння Кастуся Цвіркі (Канстанціна Аляксеевіча; 1934, Старадарожскі р-н), паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа

31 –  Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі

 

КРАСАВІК

2 –  Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

6 –  120 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (Мікалая Фёдаравіча Чарнушэвіча; 1904, г. Капыль – 1981), паэта, празаіка, перакладчыка

20 –  30 гадоў з часу заснавання Музея Уладзіміра Караткевіча, філіял установы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны” (г. Орша, 1994 г.)

26 –  Дзень Чарнобыльскай трагедыі (1986)

26 –  125 гадоў з дня нараджэння Іллі Данілавіча Гурскага (1899, Уздзенскі р-н – 1972), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28 –  185 гадоў з дня нараджэння Мсціслава Адамавіча Камінскага (1839, Віленская губ. – 1868), літаратара, этнографа, фалькларыста і публіцыста, які зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў

 

МАЙ

1 –  Свята працы

1 –  120 гадоў з часу стварэння прафесійных саюзаў Беларусі (1904)

1 –  90 гадоў з дня нараджэння Міколы Корзуна (Мікалая Паўлавіча; 1934, Салігорскі р-н – 1995), пісьменніка, аўтара апавяданняў і аповесцей для дзяцей

1 –  75 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Канстанцінаўны Паплаўскай (1949, Валожынскі р-н), эстраднай спявачкі, кампазітара, народнай артысткі Беларусі

2 –  70 гадоў з дня нараджэння Кастуся Жука (Канстанціна Якаўлевіча; 1954, Нясвіжскі р-н), паэта

4 –  225 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Бохвіца (1799, г.п. Мір – 1856), пісьменніка, вучонага ў галіне філасофіі

5 –  Дзень друку

5 –  205 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819, Чэрвеньскі р-н – 1872), кампазітара, дырыжора, педагога, класіка вакальнай лірыкі, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў

5 –  130 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Сліца (1894, Віцебская губ. – 1945), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

5 –  90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча (1934, Бярэзінскі р-н – 2021), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

6 –  120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса (Паўла Адамавіча; 1904, Уздзенскі р-н – 1929), паэта, аўтара лірыка-гераічных і фальклорна-рамантычных паэм, вершаў

7 –  Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

8 –  90 гадоў з дня нараджэння Міколы Ганчарова (Мікалая Іванавіча; 1934, Віцебскі р-н – 1991), мастака, графіка, мастацтвазнаўца, пісьменніка, выдатніка друку Беларусі

9 –  Дзень Перамогі

12 –  Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь  (другая нядзеля мая)

14 –  Радаўніца

15 –  Дзень сям’і

18 –  60 гадоў з дня нараджэння Наталлі Мікалаеўны Батраковай (Арахоўскай; 1964, г. Бялынічы), пісьменніцы, аўтара раманаў і паэтычных зборнікаў, брэнд-персоны года ў намінацыі “Культура” (2012)

19 –  80 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (г. Мінск, 1944), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

19 –  70 гадоў з часу ўтварэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (1954)

24 –  120 гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака (1904, Капыльскі р-н – 1987), паэта, на словы якога напісана каля 300 песень, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

25 –  75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Леанідавіча Барткевіча (1949, г. Мінск – 2021), эстраднага спевака, заслужанага артыста Беларусі

27 –  110 гадоў з дня нараджэння Антона Пятровіча Бялевіча (1914, Уздзенскі р-н – 1978), паэта, празаіка, перакладчыка

 

ЧЭРВЕНЬ

1 –  Дзень абароны дзяцей

1 –  70 гадоў з дня нараджэння Алеся Асташонка (Аляксандра Мікалаевіча; 1954, г. Мінск – 2004), празаіка, перакладчыка, сцэнарыста

5 –  Дзень аховы навакольнага асяроддзя

5 –  80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Данілавіча Анісенкі (1944, г. Талачын), рэжысёра, акцёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2005), кавалера  ордэна Францыска Скарыны

7  85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Скарынкіна (1939, г. Віцебск), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (2000), Нацыянальнай прэміі Італіі (1998)

8 90 гадоў з пачатку існавання Саюза беларускіх пісьменнікаў (г. Мінск, 1934)

13 –  190 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васільевіча Вераніцына (Васільева; 1834, Гарадоцкі р-н – 1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., магчымага аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”

16 –  190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Карлавіча Ельскага (1834, Пухавіцкі р-н – 1916), гісторыка, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, члена Акадэміі ведаў у г. Кракаве

19 –  100 гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Быкава (1924, Ушацкі р-н – 2003), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1978), Ленінскай прэміі (1986), расійскай прэміі “Трыумф” (1999)

21 –  90 гадоў з дня нараджэння Віктара Кандратавіча Хаўратовіча (1934, Магілёўскі р-н – 1991), паэта

22 –  Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)

23 80 гадоў з пачатку правядзення беларускай аперацыі “Баграціён” (1944), адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну

27 –  90 гадоў з дня нараджэння Віктара Філімонавіча Карамазава (1934, г. Чэрыкаў), пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста

27 –  70 гадоў з дня нараджэння Паўла Аркадзьевіча Марціновіча (1954, г. Мінск), паэта, перакладчыка, аўтара зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей

30 –  Дзень моладзі (апошняя нядзеля чэрвеня)

 

ЛІПЕНЬ

80  гадоў з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну

1 –  100 гадоў з часу стварэння Гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, 1924)

2 –  Дзень вышыванкі ў Беларусі

3 –  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

3  80 гадоў з часу вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

5 –  55 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь” (Лагойскі р-н, 1969)

5 –  55  гадоў з часу адкрыцця Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі р-н, 1969)

11 –  90 гадоў з дня нараджэння Віктара Лук’янавіча Вуячыча (1934, г. Харкаў, Україна – 1999), эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі

16 –  80 гадоў з часу правядзення Партызанскага парада (г. Мінск, 1944), які адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан

18 –  40 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (г. Мінск, 1984)

28 –  110 гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна (1914)

 

ЖНІВЕНЬ

150  гадоў з дня нараджэння Андрэя Оршына (сапр. Аляксея Іванавіча Яфімава?; 1874, г. Мінск – 1936), пісьменніка

2 –  475 гадоў з дня нараджэння Мікалая Крыштофа Радзівіла (мянушка Сіротка; 1549, Польшча – 1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецэната

9 –  40 гадоў з часу адкрыцця Мінскага заапарка (1984)

10 –  95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера (Аляксандра Сяргеевіча; 1929, Докшыцкі р-н – 1995), паэта, празаіка, драматурга

18 –  100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ясеня (Міхаіла Аронавіча Гольдмана; 1924, г. Мінск  – 2006), паэта, многія вершы якога пакладзены на музыку

20  90 гадоў з дня нараджэння Міхася Парахневіча (Міхаіла Прохаравіча; 1934, Старадарожскі р-н – 2001), паэта, празаіка, публіцыста, аўтара твораў для дзяцей і юнацтва

28 –  90 гадоў з дня нараджэння Змітра Бяспалага (Дзмітрыя Аляксандравіча; 1934, Хойнікаўскі р-н – 1999), пісьменніка, аўтара анімалістычных казак, апавяданняў, нарысаў

30 –  70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі (1954, г. п. Копысь, Аршанскі р-н), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

31 –  130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Грубэ (1894, Расія  – 1980), скульптара, аднаго з арганізатараў і старшыні Усебеларускага аб’яднання мастакоў, народнага мастака Беларусі

 

ВЕРАСЕНЬ

200  гадоў з дня нараджэння Восіпа Вікенцьевіча Турчыновіча (Іосіфа Цэзара; 1824, Магілёўская губ. – ?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара “Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў” (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.

55  гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” (1969)

1 –  Дзень ведаў

1 –  Дзень беларускага пісьменства (першая нядзеля верасня)

2 –  135 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Шапялевіча (1889, Мінскі р-н – 1976), мовазнаўца, краязнаўца, педагога, аўтара і суаўтара літаратурных чытанак і падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы

4 –  165 гадоў з дня нараджэння Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы (1859, Полацкі р-н – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца

5 –  60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Лазніцы (1964, г. Баранавічы), кінарэжысёра, лаўрэата расійскіх нацыянальных прэмій “Ніка” і “Лаўр”, уладальніка Гран-пры многіх міжнародных кінафестываляў

8 –  Дзень памяці ахвяр фашызму (другая нядзеля)

9 –  100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча (1924, Чэрвеньскі р-н – 1999), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, міністра замежных спраў Беларусі (1966 – 1990), кавалера ордэна Дружбы народаў

10 –  95 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929, г. Рослаў, Расія – 2000), кампазітара, педагога, грамадскага дзеяча, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

12 –  95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ягоравіча Матукоўскага (1929, Расонскі р-н – 2001), драматурга, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

15 –  Дзень бібліятэк

17 –  Дзень народнага адзінства

17 –  250 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Тышкевіча (Фадзея; 1774 – 1852), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ і Расійскай Імперыі, генерала, удзельніка паўстанняў 1794 г. і 1830 – 1831 гг., вайны 1812 г.

17 –  240 гадоў з дня прэм’еры камічнай оперы Я. Д. Голанда “Агатка, ці Прыезд пана”, першага вядомага арыгінальнага музычна-сцэнічнага твора, створанага і пастаўленага ў Беларусі (г. Нясвіж; 1784)

21 –  85 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Жуковіча (1939, Камянецкі р-н), паэта, празаіка, перакладчыка, аўтара твораў для дзяцей

23 –  135 гадоў з дня нараджэння Яна Тарасевіча (Івана Аляксеевіча; 1889, г. Саколка, Польшча – 1961), беларускага і польскага кампазітара, музыканта, педагога, аўтара першых музычных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча, збіральніка беларускага фальклору

23 –  100 гадоў з дня нараджэння Артура Вітальевіча Вольскага (Вольскага-Зэйдэля; 1924, г. Дзяржынск – 2002), паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка, аўтара твора для дзяцей

29 –  495 гадоў з часу прыняцця першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529)

29 –  120 гадоў з дня нараджэння Льва Уладзіміравіча Голуба (1904, г. Днепрапятроўск, Україна – 1994), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Польшчы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

30 –  110 гадоў з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча (1914, г. Пінск – 1996), вучонага-хіміка, сына Якуба Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

 

КАСТРЫЧНІК

1 –  Дзень пажылых людзей

2 –  150 гадоў з дня нараджэння Міхала Яўстафія Брэнштэйна (1874 – 1938), бібліятэкара, бібліёграфа, гісторыка культуры, краязнаўца, аўтара прац па гісторыі культуры, пісьменнасці

6 –  Дзень настаўніка (першая нядзеля кастрычніка)

7 –  75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Павядайлы (1949, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

10 –  95 гадоў з дня нараджэння Марата Іванавіча Казея (1929, Дзяржынскі р-н – 1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1965)

13 –  Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля)

14 –  Дзень маці

15 –  110 гадоў з дня нараджэння Лявона Случаніна (сапр. Лявона ці Лявонція Раманавіча Шпакоўскага; 1914, Слуцкі р-н – 1995), паэта, аўтара гістарычнай паэмы “Рагнеда”

15 –  115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Ракіты (Сяргея Васільевіча Законнікава; 1909, Дубровенскі р-н – 1942), паэта

15 –  80 гадоў з дня нараджэння Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча (1944, Пінскі р-н), пісьменніка, журналіста

15 –  75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Якімовіча (1949, Слонімскі р-н), празаіка, драматурга

21 –  Дзень бацькі

24 –  110 гадоў з дня нараджэння Міколы Жука (Мікалая Андрэевіча; 1914, Слуцкі р-н – 1995), паэта, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі

25 –  140 гадоў з дня нараджэння Сяргея Антонавіча Дубінскага (1884, Гродзенская губ. – 1937), вучонага-археолага, складальніка і выдаўца “Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933)

26 –  65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ціханавіча Сыса (1959, Рэчыцкі р-н – 2005), паэта, аўтара шэрага паэтычных зборнікаў

28 –  140 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Паўлавіча Ждановіча (1884, г. Мінск – 1937), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра

 

ЛІСТАПАД

1 –  70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Шэлехава (1954, Столінскі р-н), паэта, кінасцэнарыста, драматурга, публіцыста, заслужанага журналіста Беларусі

2 –  Дзень памяці

2 –  115 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (Аляксандра Амвросьевіча Каратая; 1909, Салігорскі р-н – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1965)

7 –  Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 –  90 гадоў з дня нараджэння Алеся Рыбака (Аляксандра Пятровіча; 1934, Дзяржынскі р-н), пісьменніка, журналіста

8 –  240 гадоў з дня нараджэння Тэадора Нарбута (Фёдара Яўхімавіча; 1784, Воранаўскі р-н – 1864), гісторыка, археолага, інжынера

10 –  275 гадоў з дня нараджэння Мацея Радзівіла (1749, г. Нясвіж – 1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара

11 –  310 гадоў з дня нараджэння Марціна Матушэвіча (1714, Камянецкі р-н – 1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка

19 –  240 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кірылавіча Баброўскага (1784 ці 1785, Падляскае ваяв. (Польшча) – 1848), славіста, філосафа, святара, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першага беларускага скарыназнаўца

19 –  165 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Іпалітава-Іванова (сапр. Іванова; 1859 – 1935), кампазітара, дырыжора, педагога, музычнага і грамадскага дзеяча, старшыні Беларускай песеннай камісіі, аўтара апрацовак беларускіх народных песень, народнага артыста Беларусі

20 –  125 гадоў з дня нараджэння Міхася Клімковіча (Міхаіла Мікалаевіча; 1899, Барысаўскі р-н – 1954), пісьменніка, крытыка, драматурга

23 –  100 гадоў з часу стварэння Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, грамадскага аб’яднання (1924)

27 –  70 гадоў з дня нараджэння Алеся Жыгунова (Аляксандра Міхайлавіча; 1954, Шклоўскі р-н), паэта, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”

28 –  80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Сямёнавіча Сарокі (1944, Маладзечанскі р-н), дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004), кавалера ордэна Скарыны (2008)

30 –  125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (Міхаіла Ціханавіча; 1899, Віцебскі р-н – 1975), пісьменніка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі імя Якуба Коласа (1968), узнагароджанага трыма ордэнамі Леніна

 

СНЕЖАНЬ

1 –  Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

3 –  Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

5 –  110 гадоў з дня нараджэння Рыгора Восіпавіча Няхая (1914, Бярэзінскі р-н – 1991), пісьменніка, перакладчыка, педагога

7 –  75 гадоў з дня нараджэння Віктара Пятровіча Супрунчука (1949, Бярозаўскі р-н), пісьменніка

9 –  270 гадоў з дня нараджэння Юзафа Канстанціна Багуслоўскага (Багуслаўскага; 1754, Брэстчына – 1819), вучонага-багаслова, рэлігійнага і грамадскага дзеяча, філосафа, правазнаўца, тэолага, калекцыянера

10 –  Дзень правоў чалавека

12 –  210 гадоў з дня нараджэння Адама Завадскага (1814, г. Вільня – 1875), друкара, які выдаў першую кнігу В. Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” (1846)

15 –  140 гадоў з дня нараджэння Яўгена Савельевіча Зака (1884, Уздзенскі р-н – 1926), беларускага, польскага і французскага мастака

17 –  Дзень беларускага кіно

17 –  100 гадоў з часу стварэння Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (г. Мінск, 1924)

19 –  90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ігнатавіча Мікуліча (1934, Ляхавіцкі р-н – 2021), вучонага ў галіне антрапалогіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі чалавека, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

21 –  90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934, Касцюковіцкі р-н – 1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

24 –  240 гадоў з дня нараджэння Зарыяна Якаўлевіча Даленга-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 1784, Лагойскі р-н – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі

24 –  120 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара (Аляксандра Аляксандравіча Дайлідовіча; 1904, Петрыкаўскі р-н – 1937), паэта, тэатральнага крытыка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

24 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Васільевіча Рублеўскага (1954, Лепельскі р-н), паэта, празаіка, публіцыста

25 –  Раство Хрыстова (каталіцкае Раство)

25 –  190 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Юр’евіча Сілівановіча (1834, Вілейскі р-н – 1919), беларускага і расійскага жывапісца, педагога, акадэміка Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў

25 –  180 гадоў з дня нараджэння Васіля Ісакавіча Талаша (1844, Петрыкаўскі р-н – 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народнага героя

25 –  120 гадоў з дня нараджэння Міхася Чавускага (Міхаіла Маркавіча; 1904, Жлобінскі р-н – 1984), пісьменніка, драматурга, сатырыка

31 –  170 гадоў з дня нараджэння Пятра Уладзіміравіча Уладзімірава (1854 – 1902 ці пасля 1913), расійскага філолага-славіста, гісторыка літаратуры, аднаго з заснавальнікаў беларусазнаўства

 

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий