Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Конкурс паэтаў Мінскай вобласці «Слова Купалы да творчасці кліча»

Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» запрашаюць прыняць удзел у конкурсе паэтаў Мінскай вобласці «Слова Купалы да творчасці кліча», які дзейнічае на пастаяннай аснове і праводзіцца кожныя два гады. Сёлета конкурс будзе праводзіцца з 1 сакавіка па 1 мая 2024г.

Фінал і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца падчас правядзення Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна 2024».

Конкурс названы ў гонар беларускага песняра – паэта і драматурга Янкі Купалы. Яго творчасць стала літаратурным гімнам беларускага народа, а сам паэт выступіў рупарам сваёй эпохі, услаўляючы людзей, якія жывуць на зямлі «пад белымі крыламі», іх культуру і самабытныя традыцыі. Творчая спадчына Купалы застаецца як ніколі актуальнай і дагэтуль, бо паэт гаварыў і пісаў пра вечныя духоўныя каштоўнасці, услаўляў родную Беларусь і заклікаў іншых пісьменнікаў і паэтаў прытрымлівацца яго прыкладу. Праз многія дзесяцігоддзі паэтычнае слова Янкі Купалы ўсё так жа моцна і гучна заклікае маладое пакаленне творцаў пісаць пра тое, што ім блізка – пра свае пачуцці, сяброў, прыроду і ўсё, што напаўняе святлом і цяплом сэрца кожнага беларуса.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці, падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 12 да 30 гадоў, якія жывуць у Мінскай вобласці і не з’яуляюцца членамі прафесійных паэтычных і пісьменніцкіх саюзаў і суполак. Кожнаму ўдзельніку неабходна напісаць апавяданне, верш, мініяцюру або эсэ на тэму, якая адпавядае тэмам прапанаваным арганізатарамі конкурсу: “Месца творчасці Купалы ў сучаснай рэчаіснасці.”, “ Слова светлае, слова шчырае…” “Люблю цябе, мая Радзіма!”. Твор неабходна даслаць на электронную пошту конкурсу kupalayan@yandex.ru у перыяд з 1 сакавіка 2024г. па 1 мая 2024 г. Фінал і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ў рамках Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна 2024».

Работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 373-70-43 (аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці).

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий