Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бохан В.Я., Грачанік К.Ул. і супрацоўнік аддзела па рабоце з дзецьмі Кубліцкі Д.Л. ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” прынялі ўдзел у Міжнароднай юбілейнай акцыі з нагоды 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” пад назвай “READING-лакацыя “Новая зямля” – чытаюць сучаснікі”, якую арганізавала ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”. Удзельнікі лакацыі атрымалі сертыфікаты.
Глядзець і слухаць калектыўнае чытанне можна па спасылцы.