Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Смаката па-беларуску

13 снежня адбылася доўгачаканая і вельмі цікавая сустрэча для вілейчан – у цэнтральную раённую бібліятэку завітала Ірына Жыхар, кіраўніца Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” – і наш добры сябар, цікавы апавядальнік і гід па правільным харчаванні.

Ірына Вячаславаўна запрасіла прысутных далучыцца да кулінарнай сустрэчы, прысвечанай гістарычнай беларускай кухні, падчас якой мы даведаліся і паспрабавалі прыгатаваць стравы, якімі на працягу стагоддзяў частаваліся нашы продкі: ад шляхты да простых сялян. А гатавалі сення таўканіцу (бульбяное пюрэ) з макам, таўканіцу з малаком, суп на бульбяной жыжцы са свежай і квашанай капустай. Стравы хоць і простыя ў прыгатаванні, але атрымаліся надзвычай смачныя. Ірына Вячаславаўна пазнаёміла удзельнікаў з гістарычнымі рэцэптамі з кнігі Вінцэнты Завадзкай “Літоўская кухарка. Першая беларуская кулінарная кніга”, якая была надрукавана ў 1854 годзе. Рэцэпты гэтых страў рыхтавала, адаптавала да сучаснасці і публікавала гісторык кулінарыі, знаўца беларускай кухні, аўтар шэрагу кулінарных кніг, шэф-кухар Алена Мікульчык у сваёй кнізе “Старажытная беларуская кухня”. А пад час прыгатавання Ірына Вячаславаўна здзейсніла экскурс у гісторыю з’яўлення бульбы ў Еўропе і ў Беларусі, расказала пра экалагічнасць і карысць страў кухні нашых продкаў.

Завяршылася сустрэча-дэгустацыя вершам “Гімн бульбе”, які напісала і прачытала вілейская паэтка Марыя Лазовік.

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий