Урок “Зубр знае, што Беларусь зберагае” да Міжнароднага дня па энергазберажэнні прайшоў у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы для вучняў 3-4-х класаў ДУА “Залеская сярэдняя школа Вілейскага раёна” 9 лістапада.
Дзеці гаварылі пра тое, як важна зберагаць электраэнергію, успаміналі цікавыя прыклады з жыцця, замацавалі веды пра галоўныя крыніцы электраэнергіі, аб выкарыстанні яе ў быце і асноўных правілах энергазберажэння, пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай па тэме.