
29 верасня для чытачоў “залатога ўзросту” ў Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы была праведзена музычная вечарына “Как молоды мы были…”. Вечар ушанавання людзей з вялікім жыццёвым вопытам і неабсяжным багажом мудрасці, вечар адпачынку, вечар успамінаў… А падарункам былі песні народнага калектыву “Смехата” Ільянскага Дома культуры, самадзейных артыстаў Галіны Кажура, Наталлі Цыпянковай.