Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурная гасцёўня “З Радзімай у сэрцы”

У апошні дзень верасня Залеская сярэдняя школа і Партызанская бібліятэка сустракалі цікавых гасцей. У літаратурнай гасцёўні “З Радзімай у сэрцы” прынялі ўдзел наш зямляк, выпускнік школы, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Сельская газета” Міхась Кучко, пісьменніца і перакладчыца Іна Фралова, журналіст, паэтэса, перакладчыца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў Валянціна Паліканіна, журналіст “Сельскай газеты”, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Басікірская. А аб’ядноўвае іх усіх тое, што гэтыя таленавітыя людзі, светлыя душой, валодаюць асаблівым талентам бачыць свет інакш, чым усе навокал, і перадаць гэта пачуццё ў вершах, прозе, сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай. Госці чыталі свае вершы, дзяліліся ўспамінамі, расказвалі аб творчых планах. На працягу літаратурнай гасцёўні дэманстравалася прэзентацыя паэтэсы Іны Фраловай з фотаздымкамі са шматлікіх незабываемых мерапрыемстваў. Вучні школы Ляшок Аляксей, Цыбан Лізавета, Герко Валерыя самі падрыхтавалі вершы і пранікнёна прачыталі для ўсіх. А Іна Фралова вучыла дзяцей складаць сумесна казку. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі. Госці пакінулі ў падарунак кнігі, дыск з запісам сваіх твораў, кнігі ад супрацоўнікаў выдавецтва “Звязда”.

Сустрэча з цікавымі людзьмі надоўга застанецца ў памяці ўсіх прысутных.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий