Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Кніжнае свята “Цуд, імя якому кніга”

2 верасня у Чурлёнская сельскай бібліятэцы прайшло кніжнае свята “Цуд, імя якому кніга”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку.

Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра пачатак кнігадрукарства ў Еўропе і Беларусі, пра вялікую ролю нашых першадрукароў Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Івана Фёдарава у справе распаўсюджання ведаў і пісьменнасці сярод людзей. Таксама быў зроблены агляд падрыхтаванай кніжнай выставы. Колькі цікавага могуць расказаць нам кнігі! Мы разгортваем кнігу — і нібы прымаем яе запрашэнне ў займальную і непрадказальную вандроўку па бязмежным свеце фантазіі. 3 кожнай перагорнутай старонкай мы становімся больш разумнымі, чулымі, разважлівымі. Таму прывіваць любоў да кнігі варта з ранняга дзяцінства.

Прапануем вам наведаць Музей беларускага кнігадрукавання.

СМОТРЕТЬ ВИДЕО

 

Музей беларускага кнігадрукавання адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара — славутага Ф.Скарыны. Музей прысвечаны кнізе ва ўсіх яе выявах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй узнікнення пісьменства, пісьмовых прыстасаванняў, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. Гэта адзіны ў краіне музей такога тыпу.

Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі — рукапісныя, старадрукаваныя, а таксама сучасныя выданні. Тут жа можна ўбачыць таксама розныя прыстасаванні для пісьма і кнігадрукавання: друкарскі станок, папяровы прэс, падсвечнікі, пісьмовыя прылады розных часоў і інструменты для пісьма, пачынаючы ад пісала і гусінага пяра да сучасных аўтаматычных ручак.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий