2 верасня ў Вязынскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “Вязынская сярэдняя школа” прайшла пазнавальная гадзіна “Асветнікі зямлі беларускай”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі. Пазнаёміла таксама з біяграфіяй вялікага першадрукара Францыска Скарыны, з жыццём і дзейнасцю першых асветнікаў беларускай зямлі: Ефрасінні Полацкай, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага. Таксама замацавалі інфармацыю адказамі на пытанні віктарыны “Адкуль пісьменнасць прыйшла?”.