Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Са святам, беларусачкі!

 

 

Калектыў ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік” віншуе ўсіх жанчын са святам 8 сакавіка.

Таццяна Цвірка
«Жанчына»

Добрая. Маўклівая. Самотная.
Мяккая. Прывабная. Душэўная.
Шчырая. Жаданая. Салодкая.
Чулая. Таемна-задуменная.
Смелая. Суровая. Рашучая.
Упартая. Упэўненая. Спрытная.
Гордая. Гарачая. Калючая.
Любая. Чароўна-аксамітная.

Сотні слоў сплятуцца ў адзінае,
Не любіць якое немагчыма.
Хай ляціць да зораў жураўлінае,
Слова непаўторнае «жанчына».

Дбайная. Руплівая. Нястомная.
Клапатлівая. Жывая. Шчодрая.
Злосная. Кіпучая. Нязломная.
Гнеўная. Бурклівая. Халодная.
Звонкая. Прыветная. Забаўная.
Яркая. Гарэзлівая. Мілая.
Весялуха. Прыгажуня. Слаўная.
Мудрая. Каханая. Шчаслівая.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий