Мова — жывая стыхiя, якая ўвесь час мяняецца. Яна сама вырашае, што прыняць, што адкiнуць. Беларуская мова багата на цікавыя словы, але ж некаторыя з іх не часта пачуеш у размове. Давайце разам збяром найпрыгажэйшы букет беларускіх слоў.
Адкрываю, як свет, нанова
Беларускае роднае слова,
Пералівістае — як каменьчык
Вясёлкавае — як ручай,
Цёплае — як агеньчык
Добрых тваіх вачэй,
светлае – як маланка,
гнеўнае – як пярун,
ціхае – як калыханка,
вечнае – як Беларусь!
А. Канапелька
Сёлета – у гэтым годзе;
Летась – у прошлым годзе;
Пазалетась – два гады таму назад;
Вечараваць – бавіць час увечары;
Дзядзінец – абгароджаны двор ці пляцоўка;
Брама – крытыя двухстворкавыя вароты;
Мур – каменная ці цагляная сцяна;
Гмах – вялікая, высокая пабудова