“МАЁ” – інфармацыйна-патрыятычны online-праект пра беларусаў, іх традыцыі, самабытную культуру, нацыянальную кухню, багатую гісторыю і сучаснасць.
21 лютага – Дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.