Навагоднія калядкі – гэта пажаданні дабрабыту ў гаспадарцы, багатага ўраджаю ў надыходзячым годзе, якія спяваюць пад вокнамі гаспадароў, а гаспадары ў адказ шчодра адорваюць спевакоў прысмакамі, пірагамі, цукеркамі, грашыма.
7 студзеня бібліятэкар Крывасельскай сельскай бібліятэці прыняла ўдзел у абрадзе “Прамень каляднай зоркі”. Калядоўшчыкі павіншавалі з Калядамі аднавяскоўцаў, спявалі калядныя песні, чыталі вершы, варажылі, жартавалі, выказвалi шчырыя пажаданнi гаспадарам.