
Паважаныя калегі! Прапануем Вашай увазе “Каляндар знамянальных і памятных дат на 2023 год”. Каляндар уключае выбарачны пералік знамянальных і святочных дат, юбілеі пісьменнікаў Беларусі. Каляндар адрасаваны бібліятэкарам у дапамогу планаванню работы на 2023 год.
500 гадоў з дня напісання і першага выдання паэмы Мікалая Гусоўскага “Песня пра зубра”
430 гадоў з часу выдання ў друкарні братоў Мамонічаў «БУКВАРА», аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі (г. Вільня; 1593)
135 гадоў з дня нараджэння Агаты Анупрыеўны Тарасевіч (1888-1948), беларускай самадзейнай паэткі (нар. в.Пілкі Мастоўскага раёна)
105 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава (1918-1980), партыйнага і грамадскага дзеяча Беларусі
95 гадоў з часу заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928)
90 гадоў з часу заснавання Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (1933)
70 гадоў з часу стварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1953)
35 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” (1988, студзень)
СТУДЗЕНЬ
1 – Новы год
3 – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Шашкова (1923), беларускага пісьменніка
4 – 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Ваданосава (1923-2006), беларускага пісьменніка
7 – Нараджэнне Хрыстова
11 – Міжнародны дзень “дзякуй”
14 – 130 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (1893, г. Вільня – 1986), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
14 – 75 гадоў з дня нараджэння Навума Гальпяровіча (1948), беларускага публіцыста, радыёжурналіста, паэта 14 – 70 гадоў з дня нараджэння Генадзя Рыгоравіча Мармыша (нар. у 1953г., в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на), вучонага ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
16 – 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Чарняўскага (1943), беларускага пісьменніка
21 – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Аношкіна (1928-2013), беларускага пісьменніка
26 – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Новікава (1918-2001), беларускага пісьменніка
27 – Дзень памяці ахвяр генацыду ў Другой Сусветнай вайне
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Пташука (1943-2002), беларускага кінарэжысёра
ЛЮТЫ
1 – 85 гадоў з дня нараджэння Нэлі Тулупавай ( 1938 – 2001), беларускай паэтэсы
1 – 110 гадоў з дня нараджэння Антона Алешкі ( 1913-1971), беларускага празаіка
2 – 185 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага (1838-1864), беларускага грамадскага дзеяча, нацыянальнага героя Беларусі, публіцыста, паэта
4 – 215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), беларускага паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Тычыны (1943), беларускага пісьменніка
14 – Міжнародны дзень дарэння кніг
15 – Дзень памяці воінаў інтэрнацыяналістаў
17 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дамашэвіча (1928 – 2014), беларускага пісьменніка
18 – 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага (1893-1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста
19 – 115 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча (1908 – 1991), беларускага пісьменніка
21 – Міжнародны дзень роднай мовы
23 – Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь
САКАВІК
1 – Дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам
2 – 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Бачылы (1918-1983), беларускага паэта, драматурга
3 – 105 гадоў з часу падпісання Брэсцкага міру 1918 г., мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй, Турцыяй
8 – Міжнародны жаночы дзень
12 – 105 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча (1918-1997), беларускага паэта-байкапісца
14 – Дзень праваслаўнай кнігі
15 – Дзень Канстытуцыі РБ
18 – 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Пранузы (1918-2007), беларускага паэта
18 – 120 гадоў з дня нараджэння Платона Галавача (1903 – 1937), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча.
20 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева (1953), беларускага празаіка, драматурга
20 – Сусветны дзень Зямлі
21 – Сусветны дзень паэзіі
22 – 80 гадоў Хатынскай трагедыі (1943)
23 – 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пашкова (1948), беларускага пісьменніка, выдаўца
КРАСАВІК
70 гадоў з пачатку выдання часопіса “Маладосць” (1953, г. Мінск), штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага ілюстраванага часопіса
1 – Дзень гумару
1 – Міжнародны дзень птушак
2 – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
2 – 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Шымука (1933 – 1998), беларускага паэта
7 – Сусветны дзень здароўя
11 -Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
16 – Вялікдзень праваслаўны
22 – Сусветны дзень Зямлі
26 – Дзень Чарнобыльскай трагедыі
30 – Дзень памяці ахвяр Халакосту
МАЙ
1 – Свята працы
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Крыгі (1943, г.Мінск), пісьменніка
5 – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Юрася Свіркі (1933-2010), беларускага пісьменніка
9 – Дзень Перамогі
10 –140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (1883-1971), беларускага пісьменніка
14 – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ
15 – Міжнародны дзень сям’і
20 – 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кузьмічова (1923-2011), пісьменніка, перакладчыка, аўтара раманаў, аповесцяў і пьес, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны
21 – Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу
25 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карызны (1938), беларускага паэта
31 – Сусветны дзень без тытуню
ЧЭРВЕНЬ
1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей
5 – Дзень аховы навакольнага асяроддзя
5 – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай
15 –75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Бутэвіча (1948), дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
22 – Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Авечкіна (1913-1980), беларускага празаіка, дзіцячага пісьменніка
25 – Дзень моладзі (апошняя нядзела чэрвеня)
26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам
ЛІПЕНЬ
3 – Дзень Незалежнасці РБ
3 – 105 гадоў з дня нараджэння Рыгора Бярозкіна (1918-1981), беларускага крытыка, літаратуразнаўца
3 – 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аўруціна (1948), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка
5 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Машкова (1938-2000), беларускага празаіка
6 – 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Панамарова (1923-2006), беларускага празаіка
7 – Дзень прафілактыкі алкагалізму
24 – 125 гадоў з дня нараджэння Рыгора Кобеца (1898-1889), беларускага пісьменніка
ЖНІВЕНЬ
6 – 85 гадоў з дня нараджэння Ігара Лучанка (1938), беларускага кампазітара, Народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
12 – Міжнародны дзень моладзі
17 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеенкі (1928), беларускага паэта
28 – 105 гадоў з дня нараджэння Міхася Пянкрата (1918-2001), беларускага паэта, празаіка
31 – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Шырко (1948), беларускага празаіка, публіцыста, паэта
ВЕРАСЕНЬ
1 – Дзень ведаў
3 – Дзень беларускага пісьменства (першая нядзеля верасня)
8 – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Грачанікава (1938-1991), беларускага паэта
13 – 130 гадоў з дня нараджэння Андрэя Мрыя (1893-1943), беларускага пісьменніка
14 – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Левановіча (1938), беларускага празаіка, драматурга
15 – Дзень бібліятэк
17 – Дзень народнага адзінства
20 – 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш (1943-2009), беларускай паэтэсы, драматурга, перакладчыка
22 – 120 гадоў з дня нараджэння Хвядоса Шынклера (1903-1942), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў урбаністычнаў тэмы ў беларускай літаратуры
23 – 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маўзона (1918-1977), беларускага драматурга
25 – 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага (1913-2002), беларускага празаіка, паэта, перакладчыка
29 – 65 гадоў з дня нараджэння Адама Глобуса (сапр. Уладзімір Адамчык; 1958), беларускага паэта, празаіка, мастака
30 – Сусветны дзень мора
КАСТРЫЧНІК
1 – Міжнародны дзень сталых людзей
1 – Дзень настаўніка (першая нядзеля кастрычніка)
3 – Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам
8 – Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля кастрычніка)
11 – 110 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (1913-2000) беларускай паэтэсы, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей, кавалера ордэна “Знак пашаны”
14 – Дзень маці
21 – 65 гадоў з дня нараджэння Максіма Клімковіча (1958), пісьменніка
22 – 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Бажко (1918-2013), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
ЛІСТАПАД
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка (1933-2001), беларускага пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка
7 – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
20 –75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц (1948-1988), беларускай паэткі
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Вісарыёна Гарбука (1913-1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 – 120 гадоў з дня нараджэння Піліпа Пестрака (1903-1978), беларускага пісьменніка
СНЕЖАНЬ
1 – Сусветны дзень барацьбы са СНІД
3 – Дзень інвалідаў РБ
4 – 85 гадоў з дня нараджэння Ніны Маеўскай (1938-2011), пісьменніцы
4 – 80 гадоў з дня нараджэння Казіміра Камейшы (1943), беларускага пісьменніка
9 – Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду
10 – Дзень правоў чалавека
10 – 90 гадоў з часу заснавання Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
(1933)
12 – 105 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі (1918-1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Кулаўкоўскага (1913-1986), беларускага пісьменніка
24 – 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798-1855), польскага пісьменніка, паэта
27 – 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вялюгіна (1923-1994), беларускага паэта кнігадрукара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі