
8 лістапада супрацоўнікі аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі г.Вілейкі наведалі УА “Вілейскі дзяржаўны каледж”, дзе правялі літаратурна-пазнавальную гадзіну “Энцыклапедыя беларускага народа” з нагоды 140-годдзя Якуба Коласа. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемтсва з жыццём і творчасцю пісьменніка, паэта, драматурга, грамадскага дзеяча. Акрамя гэтага для навучэнцаў прайшла віктарына па творчасці Я.Коласа. Напрыканцы мерапрыемства прайшоў flash-mob “Чытаем Коласа разам”.