Сталіцай абласных “Дажынак” у гэтым годзе стаў горад Стоўбцы. Удзел у фестывалі-ярамарцы працаўнікоў сяла прыняла і Вілейская раённая бібліятэка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную фотазону да 140 годдзя Янкі Купалы і 110-годдзя легендарнай пьесы “Паўлінка”. Персанажы камедыі сустракалі гасцей фестывалю і дарылі ім добры настрой.