14 красавіка ў Крывасельскім сельскім клубе прайшла гульня “Размаўляем па-беларуску”, дзе бібліятэкар Крывасельскай сельскай бібліятэкі прэзентавала кніжную выставу беларускіх аўтараў “Дзіцячае чытанне для сэрцу і розуму”. Казкі, аповесці і апавяданні пра дзіўныя прыгоды, адважных
падарожнікаў, далёкія краіны, гістарычныя падзеі – кожная з кніг спрыяе паглыбленню цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і роднай мовы.