Для падтрымкі таленавітай моладзі і папулярызацыі творчай спадчыны Янкі Купалы ўпраўленне культуры Мінаблвыканкама сумесна з абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна, Лагойскім райвыканкамам, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і пісьменніцкай суполкай праводзіць з мая 1993 года злёты маладых паэтаў Міншчыны пад дэвізам “Нас слова Купалы да творчасці кліча”.
Мерапрыемствы традыцыйна праходзяць раз у два — тры гады на Лагойшчыне, у філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Акопы”. Гэты маляўнічы куток стаў для паэта — як Міхайлаўскае для Пушкіна, Тарханы для Лермантава, Мікалаеўшчына для Коласа — невычэрпнай крыніцай натхнення. Тут Пясняр напісаў больш за 50 вершаў, некалькі паэм, драматычных твораў.
Сёлетні, злёт адбудзецца 21 мая.
З моладдзю працуюць прафесійныя літаратары, якия робяць грунтоўны аналіз твораў пачаткоўцаў, дзеляцца сакрэтамі майстэрства. Такія сустрэчы прыносяць плён.
Ад першых публікацый многія прыходзяць да сваіх першых кніжак, стала друкуюцца ў такіх перыядычных выданнях, як “ЛіМ”, “Маладосць”, у мясцовым друку.
Удзельнікі першых злётаў Зоя Падліпская, Янка Лайкоў, Таіса Трусевіч сталі прафесійнымі пісьменнікамі.
Дарэчы, многія з пачаткоўцаў друкуюцца ў калектыўным зборніку “Слова Купалы да творчасці кліча”, які выдае Мінскае абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. Для многіх гэта — першае спатканне з масавым чытачом: зборнік паступае ў цэнтральныя бібліятэкі Міншчыны.
Нашы кантакты: тэл. 5-36-95, аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Ссылка на положение конкурса: _Слова Купалы_1