
29 сакавіка ў Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “З легендаў і міфаў” вядомага паэта, нашага земляка, Віктара Кажуры, прысвечаная міфічным істотам роднай Беларусі. Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі? На ўсе гэтыя пытанні Вы знойдзеце адказы у кнізе В.Кажуры “З легендаў і міфаў”.