Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

ДЗЕНЬ АБІТУРЫЕНТА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ

21 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік” (вул. Савецкая, 25) пройдзе Дзень абітурыента для выпускнікоў школ горада.

1

Мэта прафарыентацыйнай работы ў бібліятэцы – даць магчымасць маладому чалавеку атрымаць інфармацыю пра мноства прафесій, зарыентавацца ў гэтай разнастайнасці, разабрацца ў сваіх інтарэсах і магчымасцях і вызначыць свой прафесійны шлях.

Для выпускнікоў сярэдніх школ і ліцэяў у бібліятэцы аформлена кніжная паліца “Мая прафесія – маё захапленне”, на якой прадстаўлена даведачная літаратура аб навучальных установах рэспублікі, матэрыялы для падрыхтоўкі да ўступных іспытаў, звесткі аб найбольш запатрабаваных прафесіях і спецыяльнасцях. Удзельнікі Дня абітурыента змогуць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, атрымаць кансультацыю, дзе, у якой установе можна набыць тую ці іншую спецыяльнасць.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий