
12 сакавіка ў Ерхаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена сустрэча навучэнцаў ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа” з фельчарам Людвіноўскага ФАПа Макей Дар’яй Аляксандраўнай “За здаровы лад жыцця!”
Дар’я Аляксандраўна гутарыла з дзецьмі пра віруснае захворванне COVID-19, пра асноўныя правілы паводзін пад час эпідэміі. Асноўны акцэнт быў зроблены на гігіене, ўмацаванні імунітэта з дапамогай правільнага харчавання і фізічных нагрузак. Асабліва спадабаліся дзецям практыкаванні для правільнага мыцця рук, якія яны выканалі разам з Дар’яй Аляксандраўнай у выглядзе вясёлай фізкультхвілінкі.