
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!
Ніл Гілевіч
20 лютага, напярэдадні Мінароднага дня роднай мовы, у шосты школьны дзень Крывасельская сельская бібліятэка вітала вучняў ДУА “«Рабунскі навучальна–педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа». Юныя чытачы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Пап’ём кваску, паразмаўляем па-беларуску”. Удзельнікі конкурса адказвалі на цікавыя і даступныя пытанні, праверыўшы сваё веданне роднай мовы.
21 лютага ў Бiблiятэцы сямейнага чытання так сама прайшоў Дзень роднай мовы. У гэты дзень бiблiятэкары i чытачы размаўлялi на беларускай мове. Бiблiятэкары падрыхтавалi кнiжную выставу.21 лютага супрацоўнікі Бібліятэкі сямейнага чытання сустракалі сваіх чытачоў з вітання на роднай мове, надхняючы сваім прыкладам кожнага ўвесь дзень размаўляць па-беларуску. Акрамя гэтага, бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “21 лютага – Дзень роднай мовы”.
Шануйце і любіце сваю родную мову, сябры! Чытайце беларускіх аўтараў! Заўсёды рады вас вітаць у бібліятэке!